30 красавiка 2024, aўторак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трагедыя ў Мазыры: бацька забіў двух непаўналетніх дзяцей

29
Трагедыя ў Мазыры: бацька забіў двух непаўналетніх дзяцей
ФОТА З САЙТА AUTO.MAIL.RU

Аб забойстве ў міліцыю паведаміў сам мужчына, пасля чаго выскачыў з 4 паверха.

У Мазыры бацька забіў уласных дзяцей. У адным са шматпавярховікаў аператыўнікі выявілі 9-гадовую дзяўчынку - яна была задушаная. І яе 17-гадовага брата - хлопец загінуў ад удараў малатком, паведамляе тэлеканал СТВ.

Паведаміў аб забойстве сам бацька, які, як выявілі пазней экспэрты, быў п'яны. Пасля званка мужчына паспрабаваў звесці рахункі з жыццём - выскачыў з 4 паверха. Але застаўся жывы. Распачатая крымінальная справа.

"Пры аглядзе кватэры ў ёй былі знойдзены целы 9-гадовай дзяўчынкі і яе 17-гадовага брата з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Пасля званка ў міліцыю мужчына распачаў спробу суіцыду, выскачыўшы з балкона. З цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці ён быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне. На гэты момант следчыя ў рамках расследавання крымінальнай справы дапытваюць сведак, усталёўваюць матыў учынення злачынства", - паведаміла Марыя Крываногава, афіцыйная прадстаўніца ўправы Следчага камітэта Гомельскай вобласці.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках