Алег Явенка здабыў чарговую перамогу ў бойцы на лёдзе
6- 11.02.2016, 12:51
- 13,440
Самы бойкі беларус у АХЛ ледзь не пабываў у накаўце, але ўсё ж такі адолеў свайго спаборніка.
Абаронца «Лэйк Эры» Алег Явенка працягвае ўдасканальвацца ў хакейных кулачных адзінаборствах, піша сайт by.tribuna.com.
На днях адбылася бой беларуса з Джэйкабам Доці. Спачатку перавагу меў амерыканец, які двойчы моцна прабіваў па твары Алега і, здавалася, вось-вось адправіць нашага хакеіста ў накаўт. Аднак Явенка сабраў усе сілы і пераламаў ход паядынку.