27 снежня 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз зняў большую частку санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

51
Еўразвяз зняў большую частку санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі
ФОТА З САЙТА SEGODNYA.UA

Еўразвяз не прадоўжыў дзеянне санкцый у дачыненні да 170 фізічных асоб і трох кампаній Беларусі.

Такая пастанова прынятая 15 лютага на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў краін ЕЗ у Брусэлі, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Рады ЕЗ.

У той жа час пад дзеяннем візавых і эканамічных санкцый застаюцца Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў), Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта), Юрый Сівакоў (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС), якіх ЕЗ разглядае як датычных да знікнення ў Беларусі палітыкаў у 1999-2000 гадах.

ЕЗ таксама захаваў эмбарга на пастаўкі ўзбраення.

Як паведамляў charter97.org, раней лідары апазіцыі заклікалі ЕЗ захаваць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках