13 студзеня 2026, aўторак, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП заклікаюць да агульнанацыянальнай акцыі «Пара мяняць лысую рызіну!»

75
ІП заклікаюць да агульнанацыянальнай акцыі «Пара мяняць лысую рызіну!»
Фота: «Радыё Свабода»

З такой ініцыятывай выступілі прадпрымальнікі Баранавічаў.

Акцыю пратэсту запланавана правесці 7 сакавіка ў Баранавічах на плошчы Леніна, з 15 да 18 гадзін. Мікалай Чарнавус паведаміў «Радыё Свабода», што індывідуальныя прадпрымальнікі збіраюцца правесці агульнанацыянальныя мітынгі ў шэрагу гарадоў Беларусі:

- Сёння я падаў заяву ў гарвыканкам на правядзенне мітынгу 7 сакавіка з 15 да 18 гадзін на плошчы Леніна. Нас падтрымае сваім выступам музычны калектыў з горада Крупкі, беспрацоўным людзям будзем раздаваць падарункі. А галоўны лозунг нашага мітынгу - «Саша, сыходзь».

Мяне падтрымалі прадпрымальнікі Баранавічаў, а таксама іншых гарадоў - так мы дамовіліся на мітынгу на Кастрычніцкай плошчы - каб агульнанацыянальныя мітынгі прайшлі ва ўсіх рэгіёнах: Віцебску, Барысаве, Магілёве і іншых гарадах.

Тое, што мітынг не дазволяць, гэта ўжо цяпер зразумела. Сёння, калі я прыйшоў падаваць заяву ў агульны аддзел гарвыканкама, то там ажно здрыгануліся, калі мяне пабачылі - мяне там ненавідзяць. Таму спачатку будзем судзіцца за адмову, а мітынг - нават несанкцыянаваны - будзем вызначаць, як праводзіць. Большасць прадпрымальнікаў па-ранейшаму не працуюць, а тыя, хто выйшаў на свой страх і рызыку - не маюць пакупнікоў. Бо людзям не патрэбныя цацкі, пластмаса і кветкі. Людзям патрэбныя тавары лёгкай прамысловасці - тыя, якія мы прывозілі з Расеі. Бо абутак і адзенне, якія сёння вырабляе беларуская прамысловасць, не па кішэні айчынным пакупнікам.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. З пачатку студзеня 2016-га на пустуючых рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі праходзяць стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў.

У студзені прадпрымальнікі Гомеля, Віцебска, Магілёва ды іншых гарадоў Беларусі праводзілі шматлікія акцыі пратэсту каля будынкаў абласной і гарадской адміністрацыі, патрабуючы скасавання ўказу №222.

15 лютага ў цэнтры Менска на Кастрычніцкай плошчы прайшла маштабная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў.

Нагадаем, што лозунг «Пара мяняць лысую рызіну!» быў перадвыбарным лозунгам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах 2010 года.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках