25 снежня 2024, Серада, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Патрабуем адстаўкі ўрада

23
Прадпрымальнікі: Патрабуем адстаўкі ўрада
Фота: «Радыё Свабода»

Патрабаванні ў ІП будуць ужо не за скасаванне ўказу №222, за Лукашэнкам такія ўказы будуць выдавацца дзясяткамі.

Такая пастанова была прынятая падчас мітынгу прадпрымальнікаў у мінулы панядзелак, 15 лютага. Прадстаўнікі малога бізнэсу дамагаюцца ад уладаў скасавання прэзідэнцкага ўказу нумар 222.

Гэтым указам ІП з 1 студзеня гэтага года забаронена гандляваць таварамі лёгкай прамысловасці без сертыфікатаў. Індывідуальныя прадпрымальнікі заяўляюць, што патрабаванні ўказа немагчымыя для выканання, і ў выніку гэта прывяло да прыпынення гандлю на большасці рынкаў краіны. Без працы і сродкаў да існавання застануцца тысячы людзей і іх сем'і, перадае «Радыё Свабода».

Падчас мітынгу 15 лютага прадпрымальнікі прынялі пастанову збірацца кожны панядзелак да таго часу, пакуль іх патрабаванні не будуць выкананыя. Цягам тыдня частка гандляроў выйшла на свае працоўныя месцы, не звяртаючы ўвагі на адсутнасць патрэбных дакументаў.

Частка прадпрымальнікаў далей страйкуе, многія прыедуць у Мінск з розных гарадоў Беларусі. Сярод іх - індывідуальныя прадпрымальнікі з Крупак, паведаміла Свабодзе адная з прадстаўніц дробнага бізнэсу ў гэтым горадзе Ганна Бандарэнка:

«Вядома, прыедзем, бо людзі вельмі незадаволеныя і злыя. Яны кажуць, што ва ўрадзе сядзяць абсалютна недальнабачныя людзі, якія не ведаюць, што робяць. І увогуле не валодаюць сітуацыяй, што ў краіне робіцца - ні ўрад, ні парламент, ні прэзідэнт. Гэта нейкія шкоднікі для народа, а не ўлада. Усё робіцца супраць народа, а не дня яго: штодня чакаеш толькі дрэнных законаў і загадаў зверху. Кошты растуць і на ЖКГ, і за дзіцячыя сады, і за навучанне, прадукты - усё расце, і пры гэтым нас пазбаўляюць працы», - абураецца прадпрымальніца.

Адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху ў Светлагорску Анатоль Змітровіч таксама заяўляе пра свой удзел у мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Менска разам з паплечнікамі:

«У Светлагорску на Першамайскім рынку адбыўся сход, і прадпрымальнікі пастанавілі быць у Менску. Патрабаванні ў нас будуць ужо не за скасаванне ўказу нумар 222. Бо такіх «222-іх » за такім урадам можа быць дзясяткі. І кожныя паўгода прымаецца нарматыўны акт, які пагаршае працу індывідуальных прадпрымальнікаў. І людзі разумеюць, што так будзе доўжыцца і далей. І, хутчэй за ўсё, галоўная мэта ўладаў - тая ўласнасць, якую назапасілі індывідуальныя прадпрымальнікі. Бо галоўнае пакаранне - канфіскацыя і канфіскацыя. Я ўжо гаварыў на адным з форумаў, што маёмасць прадпрымальнікаў - гэта стратэгічны рэсурс дзяржавы. І цяпер шукаецца і выкарыстоўваецца ўсякая нагода, каб дабрацца да гэтага рэсурсу», - кажа Анатоль Змітровіч.

Сходы прадпрымальнікаў, дзе пастанавілі ўзяць удзел у мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Менска, прайшлі таксама ў Полацку, Магілёве ды іншых гарадах. Індывідуальныя прадпрымальнікі таксама кажуць, што частка людзей не мае пэўнага меркавання аб метадах барацьбы за сваё права на працу. Аднак Алесь Макаеў - адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху ў Менску - заявіў, што мітынг на Кастрычніцкай адбудзецца ў кожным выпадку:

«Мітынг адбудзецца ў кожным выпадку і ва ўсялякае надвор'е. І настрой у нас рашучы, бо многія разумеюць, што ад масавасці і салідарнасці залежыць, у тым ліку, і адстаўка ўрада, у тым ліку прэм'ера Кабякова, міністра эканомікі Зіноўева і Налівайкі - міністра падаткаў і збораў, якія цвёрда бароняць указ 222. Тыя ж прадпрымальнікі, якія на свой страх і рызыку выйшлі на працу - ім пагражаюць высокія штрафы, канфіскацыя тавараў і даходу, а ў выніку - банкруцтва. Таму патрабаванні ў нас будуць як ранейшыя, так і новыя, і з гэтым будзем вызначацца падчас мітынгу», - сказаў Алесь Макаеў.

Паводле ягоных слоў, у рэгіёнах Беларусі мясцовыя ўлады ціснуць на прадпрымальнікаў, каб перашкодзіць іхняму ўдзелу ў менскім мітынгу. Полацкі прадпрымальнік Генадзь Бярдзенеў атрымаў позву ў міліцыю на 11.00 гэтага ж дня. Сам Алесь Макаеў быў затрыманы напярэдадні ў Светлагорску. З ягонага аўтамабіля таксама былі знятыя колы.

Пра сваю падтрымку прадпрымальніцкага мітынгу ў сацыяльных сетках заявіў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Палітык Мікалай Статкевіч таксама заклікаў перад пачаткам мітынгу сабрацца ля прыёмнай прэзідэнцкай адміністрацыі, каб перадаць заявы з патрабаваннем скасавання ўказу №222.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках