Снегаўборачныя машыны супраць мітынгоўцаў у Менску
39- 22.02.2016, 13:36
- 61,974
Падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 снегаўборачных машын як ніколі добрасумленна сталі чысціць Кастрычніцкую плошчу.
Снегаўборачныя машыны выйшлі супраць прадпрымальнікаў, якія мітынгуюць у цэнтры Менска, паведамляе «Радыё Свабода».
Падчас мітынгу прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы з'явілася некалькі снегаўборачных машын, якія з вялікім шумам ездзілі па ўсёй плошчы. Снегу амаль не было, машыны ездзілі марна. Людзі вымушаныя былі адступаць ды прыступак.
Усяго на плошчы знаходзілася блізу 10 машын.
#плошча хочуць разганяць сьнегауборачнымі машынамі? pic.twitter.com/9U800yyWX6
— Радыё Свабода (@svaboda) 22 февраля 2016
#Плошча: Дзесяць машынаў спрабуюць расьсекчы мітынгоўцаў
— Радыё Свабода (@svaboda) 22 февраля 2016
"Праздник к нам приходит, праздник к нам приходит…" pic.twitter.com/luX6BPfRQG
Карэспандэнтка Свабоды пайшла да камунальшчыкаў, якія ганяюць па Плошчы ваду. Людзі ідуць пад машыны! pic.twitter.com/NK1ImyCDg4
— Радыё Свабода (@svaboda) 22 февраля 2016