24 снежня 2024, aўторак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Антыкрызісны ўказ»: ці стане казка быллю?

28
«Антыкрызісны ўказ»: ці стане казка быллю?
ФОТА З САЙТА WYKOP.PL

Лукашэнка падпісаў указ №78 «Аб мерах павышэння эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Беларусі».

Тэкст дакумента апублікаваны на афіцыйным сайце кіраўніка. Коратка пра што ўказ?

Асабістая адказнасць за пазыкі і прыватызацыя

Ураду даручана прыняць дадатковыя захады для забеспячэння прыбытковай працы дзяржпрадпрыемстваў «пры належнай якасці кіравання іх актывамі і зніжэнні сабекошту прадукцыі не менш як на 25 адсоткаў»; павышэнне плацежнай дысцыпліны ва ўзаемаразліках; развіццё добрасумленнай канкурэнцыі; росту і дыверсіфікацыя экспарту; рацыянальнага імпартазамяшчэння; паскоранага развіцця малога і сярэдняга бізнэсу з уцягваннем яго ў экспарт і імпартазамяшчэнне; прыцягнення замежнага капіталу, піша tut.by.

Сумесна з Нацбанкам урад павінен забяспечыць паступовае зніжэнне ставак крэдытаў, праводзіць збалансаваную макраэканамічную палітыку, нарошчваць золатавалютныя рэзервы да эканамічна бяспечнага ўзроўню (аплата трохмесячнага імпарту і кароткай валютнай запазычанасці, цяпер ЗВР пакрываюць крыху больш за месяц. - рэд.).

Пры гэтым гасіць замежныя і ўнутраныя пазыкі павінны пад персанальную адказнасць: прэм'ер-міністр (валютная запазычанасць урада і рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання), кіраўнік Нацбанка (валютныя абавязанні Нацбанка), кіраўнікі аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкама (валютныя запазычанасці мясцовых органаў кіравання), кіраўнікі прадпрыемстваў і банкаў (валютныя запазычанасці гэтых і падпарадкаваных ім арганізацый).

Таксама ўраду загадана выпрацаваць прапановы ў прыватызацыі дзяржуласнасці «на прынцыпах празрыстасці, аператыўнасці і эфектыўнасці». Пачатковы кошт продажу акцый прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, наважана вызначаць па рынкаваму кошту ў парадку, якi устанаўліваецца Саўмінам.

Беспрацоўе

Сумесна з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам урад павінен працаўладкоўваць па 50 тыс. чалавек у год на зноў створаныя працоўныя месцы; рэалізаваць імпартазамяшчальныя праекты з выхадам на прыбытак ад рэалізацыі не менш за 600 млн даляраў у год у прамвытворчасці і сферы паслуг за кошт пазабюджэтных крыніц; забяспечыць цягам 2016 года скарачэнне пратэрмінаванай замежнай дэбіторскай запазычанасці як мінімум на 100 млн даляраў; забяспечыць належную абарону ўнутранага рынку ад нядобрасумленнай канкурэнцыі; актывізаваць інвестыцыйную дзейнасць за кошт кітайскіх крэдытаў.

Кіраўнікам дзяржорганаў даручана забяспечыць «аператыўны і ўсебаковы разгляд прапаноў прадпрымальнікаў у развіцці вытворчасцей і стварэнні працоўных месцаў, аказваць ім усялякае садзейнічанне», а таксама «арганізаваць тлумачальную працу з насельніцтвам для папулярызацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, разняволення дзелавой ініцыятывы грамадзян».

На прадпрыемствах ЖКГ у 2016 годзе варта знізіць выдаткі і забяспечыць «своечасовае прыняцце пастаноў па дасягненню ўзроўню іх кампенсацыі тарыфамі для насельніцтва сумаю 50% па ўсім комплексе названых паслуг». Дадатковыя даходы па сістэме Мінэнэрга ад зніжэння аб'ёмаў перакрыжаванага субсідзіравання накіраваць на зніжэнне тарыфаў на энэргарэсурсы для прамспажыўцоў.

Персанальная адказнасць за забеспячэнне эфектыўнай дзейнасці стратных сельгасарганізацый ускладзена на старшынь раённых і гарадскіх выканкамаў. Пры гэтым кіраўнікоў мясцовых органаў улады ўпаўнаважвалі перадаваць у давернае кіраванне ўстойліва неплацежаздольныя камунальныя сельгаспрадпрыемствы, у тым ліку з правам іх наступнага набыцця добрасумленным кіраўніком. Землі такіх гаспадарак дазволена адбіраць і выдаваць даверным кiраўнiкам і эфектыўна працуючым інвестарам.

Дакументам прадугледжана, што асноўным крытэрыем для аказання дзяржпадтрымкі суб'ектам гаспадарання будзе рэалізацыя імі ў межах дзяржпраграм інвестыцыйных праектаў, якія забяспечваюць павышэнне прыбытковасці выпускаемых тавараў і зніжэнне іх сабекошту.

Субсідыі

Для збалансаванага выканання бюджэту 2016 года і забеспячэння сацыяльнай абароны насельніцтва, дадатковай падтрымкі малазабяспечаных груп, уключаючы пенсіянераў, ураду і мясцовым уладам даручана «рэалізаваць кампенсуючыя захады падатковай палітыкі, накіраваныя на аднаўленне даходаў бюджэту і зніжэнне іх залежнасці ад кан'юнктуры замежнага попыту на сыравінныя тавары»; сфармаваць у 2016 годзе рэзервы ў рэспубліканскім бюджэце сумаю да 8 трлн для аказання захадаў сацыяльнай падтрымкі, у мясцовых бюджэтах - да 2,8 трлн. на безнаяўныя жыллёвыя субсідыі за кошт эканоміі ў выніку зніжэння бюджэтнага субсідавання жыллёва-камунальных паслуг.

Прэзідэнт таксама чакае вычарпальных захадаў па мінімізацыі негатыўных наступстваў, абумоўленых ростам спажывецкіх коштаў у выніку прымянення захадаў бюджэтнай кансалідацыі. Прырост індэкса спажывецкіх коштаў ад названых захадаў не павінен перавышаць 3,7%.

Бюджэт вырашана аптымізаваць, скараціўшы выдаткі на непершачарговыя капіталаўкладанні, кампенсацыю адсоткаў крэдытаў у рамках дзяржпраграм, утрыманне органаў дзяржкіравання. Сродкі ад гэтай аптымізацыі наважана накіраваць на павышэнне заробку дзяржслужачых.

Згодна з дакументам, з 1 сакавіка 2016 г. павінен вырасці бюджэт пражытачнага мінімуму, узмоцняцца механізмы адраснай сацыяльнай падтрымкі грамадзян, у тым ліку шляхам перагляду сум выплат сацыяльнага характару. З 1 кастрычніка 2016 г. наважана ўкараніць безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковай аплаты асноўных жыллёва-камунальных паслуг.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках