16 траўня 2024, Чацвер, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка скупляе золата

42
Лукашэнка скупляе золата

Беларусь увайшла ў пяцёрку сусветных лідараў у закупках золата ў студзені.

Такія звесткі апублікаваў Міжнародны валютны фонд, паведамляе БелТА. Беларусь купіла ў студзені 33 тысячы унцый золата і заняла чацвёртае месца ў спісе лідараў у закупках гэтага каштоўнага металу.

На першым месцы - Расея (688 тысяч унцый каштоўнага металу), далей ідуць Турцыя і Казахстан (38 тысяч унцый). Замыкае пяцёрку лідараў Малайзія (10 тысяч унцый). Пры гэтым у статыстыцы МВФ за студзень пакуль не адлюстраваны звесткі пра Кітай (паводле раней агучаных краінай звестак, Кітай закупіў у першы месяц 2016 года 520 тысяч унцый золата).

Паводле інфармацыі Міжнароднага валютнага фонду, найбуйнейшымі прадаўцамі золата са сваіх золатавалютных запасаў сталі Мазамбік (50 тысяч унцый) і Канада (50 тысяч унцый).

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках