Замест Пуціна ў Менск прыедзе Мядзведзеў?
49- 24.02.2016, 20:18
- 46,567
Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў 25 лютага ў Менску возьме ўдзел у пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы».
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ўрада Расеі.
Раней паведамлялася, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 25 лютага наведае Беларусь з рабочым візітам.
«Непасрэдна перад пасяджэннем Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць асобную сустрэчу, падчас якой абмяняюцца думкамі аб далейшым развіцці расейска-беларускіх стасункаў, а таксама аб актуальных міжнародных тэмах», - паведамлялася ў прэс-службе Крамля.
Нагадаем, што 5 лютага Лукашэнка ў Сочы сустрэўся з Пуціным. Расейскі кіраўнік і беларускі дыктатар, паводле афіцыйнай версіі, абмеркавалі «двухбаковыя дачыненні, і інтэграцыйныя пытанні».
На думку палітычнага экспэрта Алеся Лагвінца, на сустрэчы «Лукашэнка выпрошваў у Пуціна чарговую падачку».