Крыніца ў Крамлі: Лукашэнка будзе прасіць грошай
24- 25.02.2016, 14:54
- 15,357
Пытанне выдачы крэдыту Беларусі плануецца абмеркаваць падчас візіту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Менск.
Пра гэта паведаміла РІА «Новости» крыніца ў фінансава-эканамічным блоку ўрада Расеі.
«Вядома, плануецца. Акрамя таго, будзе двухбаковая сустрэча, дзе таксама могуць закрануць тэму», - сказаў суразмоўца агенцтва.
Кіраўнікі РФ і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў сярэдзіне снежня мінулага года абмяркоўвалі пытанне аб магчымасці выдачы крэдыту Менску з фондаў ЕАЭС, аднак нейкіх пастановаў тады прынята не было. Лукашэнка на мінулым тыдні пасля сочынскай сустрэчы з прэзідэнтам РФ заяўляў, што «Пуцін абяцаў яго падтрымаць».
У сакавіку 2015 года Беларусь звярнулася ў Еўразійскі фонд стабілізацыі ды развіцця, якім кіруе ЕАБР для атрымання крэдыту на 3 мільярды даляраў на падтрымку стабілізацыйнай праграмы ўрада і Нацбанку. Пазней сума запыту была зніжаная да 2 мільярдаў даляраў.