У Менску ўшануюць памяць Барыса Нямцова
3- 26.02.2016, 19:16
- 18,607
27 лютага ў Мінску каля амбасады РФ актывісты плануюць правесці акцыю памяці забітага расійскага палітыка Барыса Нямцова.
Пра гэта старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька напісаў у «Фэйсбуку», паведамляе charter97.org.
Як паведаміў у Фэйсбуку старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а 15:30 да расейскай амбасады плануецца прынесці свечкі і кветкі.
"Я прыйду! Ты прыйдзеш! Яна прыйдзе! Яны прыйдуць! Мы прыйдзем!
27 лютага. Субота. 15.30. Амбасада РФ.
Свечкі. Кветкі. Памяць...
Мы памятаем, Барыс!» - напісаў Анатоль Лябедзька.
Нагадаем, Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве. Абвінавачанымі паводле справы праходзяць Заур Дадаеў, якога ўважаюць за выканаўцу злачынства, Анзор Губашаў, Хамзат Бахаеў, Шадзід Губашаў і Тэмірлан Эскарханаў.