11 жнiўня 2026, aўторак, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйнае беспрацоўе ў Менску вырасла ўдвая

8
Афіцыйнае беспрацоўе ў Менску вырасла ўдвая
ФОТА З САЙТА VKURSE.UA

На канец студзеня 2015 года афіцыйна беспрацоўнымі ў Менску ўважалася 3,2 тыс. чалавек.

На канец студзеня 2016 года ў Менску было афіцыйна зарэгістравана 7,2 тыс. беспрацоўных, або 0,7% эканамічна актыўнага насельніцтва, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўную статыстычную ўправу сталіцы.

На канец студзеня 2015 года афіцыйна беспрацоўнымі ў Менску ўважалася 3,2 тыс. чалавек. Такім чынам, колькасць афіцыйных беспрацоўных у сталіцы за год вырасла ў 2,25 раза.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец студзеня 2015 года складаў 0,3% эканамічна актыўнага насельніцтва.

У эканоміцы Менска ў студзені 2016 года працавала 1 млн. 83,7 тыс. чалавек (у студзені 2015 г. - 1 млн. 85,7 тыс.).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках