22 снежня 2024, Нядзеля, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў спрагназаваў яшчэ большае падзенне беларускага рубля

50
Кабякоў спрагназаваў яшчэ большае падзенне беларускага рубля
Андрэй Кабякоў
ФОТА: BYMEDIA.NET

У эканамічным крызісе ў Беларусі Кабякоў абвінаваціў «вонкавую рынкавую стыхію».

Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні савета міністраў, піша БелТА.

«Яшчэ два месяцы таму мы мелі адзін прагноз, заснаваны на экспэртных ацэнках міжнародных фінансавых інстытутаў - $50 за барэль нафты, 63 расейскія рублі за даляр, Br18 тысяч 689 за даляр, цяпер сітуацыя значна змянілася. Цяпер мы маем блізу $30 за барэль, курс расейскага рубля - блізу 80 за даляр. Калі ўсё захаваецца ў нязменным стане, такім, як мы маем сёння, сярэднегадавы курс беларускага рубля ў гэтых умовах застанецца на ўзроўні 22 тысяч 719 за даляр», - сказаў прэм'ер-міністр.

У эканамічным крызісе ў Беларусі Кабякоў абвінаваціў «вонкавую рынкавую стыхію», развіццё якой прадказаць немагчыма.

«Але мы павінны быць гатовыя да горшага сцэнару. Паводле ацэнкі Міністэрства фінансаў, плата для бюджэту, гэта значыць бюджэтны разрыў паміж зацверджаным сцэнаром 50-63-18 689 і сённяшнімі лічбамі 30-80-22 719 складае амаль Br38 трлн, або 14% расходнай часткі кансалідаванага бюджэту», - растлумачыў ён.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што адначасова з няпростымі захадамі для павелічэння даходаў бюджэту прадугледжваюцца захады і для скарачэння выдаткаў.

«Мы будзем сур'ёзна аптымізаваць непершачарговыя капітальныя выдаткі. Аднак, намі не забытыя кампенсацыйныя захады сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаных слаёў насельніцтва. Гэта, перш за ўсё, адрасная сацыяльная падтрымка, безгатоўкавыя субсідыі. Паралельна будзе весціся праца для зніжэння выдаткаў і неабгрунтаванага росту коштаў», - растлумачыў ён.

Нагадаем, у аўторак, 9 лютага, амерыканская валюта падаражэла амаль на 400 рублёў да 22 050 беларускіх рублёў, еўра - на 600 рублёў да 24 740 рублёў.

Курс продажу даляра і еўра насельніцтву ў адным з банкаў дасягнуў 22 450 і 25 200 рублёў адпаведна.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках