Канадскі форвард менскага «Юнацтва» абвясціў страйк
24- 11.03.2016, 13:07
- 22,343

ФОТА: BY.TRIBUNA.COM
Хакеіст Даніэль Корса адмовіўся ўдзельнічаць у матчах Кубку Лукашэнкі.
Форвард менскага «Юнацтва» Даніэль Корса перастаў гуляць у матчах на знак пратэсту супраць падзення заробкаў. Як паведамляе «Прессбол», хакеіст не ўдзельнічае ў матчах Кубку Лукашэнкі.
Прычына страйку звычайная для беларускай рэчаіснасці: змена курсу рубля да даляра яўна не на карысць канадцу. Кантракты з хакеістамі ўкладаюцца толькі ў нацыянальнай валюце, якая прадаўжае абясцэньвацца. Гэта значыць, што заробкі спартоўцаў памяншаюцца ў даляравым эквіваленце.
Для падтрымкі формы Корса пакуль гуляе з фарм-клубам «Юнацтва».
38-гадовы хакеіст з Канады мае беларускае грамадзянства. Раней выступаў за менскае «Дынама», а з нядаўніх часоў стаў гульцом «Юнацтва».
Раней сайт паведамляў, што валейбалістка з Берасця Алена Макоўская за пяць месяцаў не атрымлівала заробку.