4 траўня 2024, Субота, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэртыза давяла ўдзел памочніка Суркова ў выкраданні Саўчанкі

13
Экспэртыза давяла ўдзел памочніка Суркова ў выкраданні Саўчанкі
Уладзіслаў Суркоў
ФОТА: KP.RU

Дачыненне адміністрацыі Пуціна і ФСБ да выкрадання Надзеі Саўчанкі даведзеная аўдыёзапісам размоў.

Абарона вайсковаслужачай ВСУ Надзеі Саўчанкі атрымала вынікі экспэртызы, якая пацвердзіла дачыненне да выкрадання ўкраінкі Паўла Карпава - памочніка крамлёўскага куратара Украіны Уладзіслава Суркова. Пра гэта паведаміў адвакат Саўчанкі Ілля Новікаў у Twitter.

«А ў нас тым часам навіны ад нашых экспэртаў. Экспэртыза была складанай, бо запіс кароткі і гаварыў больш Болатаў. На шчасце, Карпаў даў раскошнае доўгае тэлеінтэрв'ю. Голас супадае», - напісаў ён.

Са слоў Новікава, цяпер абарона ўкраінкі можа дакументальна давесці, што адміністрацыя прэзідэнта Расеі і ФСБ «трымалі пальцы ў гэтай аперацыі» задоўга да таго, як Саўчанка апынулася ў Варонежы.

1 лютага Ілля Новікаў у судзе абвясціў расшыфроўку запісу размоваў - меркавана паміж верхаводам тэрарыстаў ЛНР Валерыем Болатавым і Карпавым. Са слоў Новікава, праслухоўванне вялося контрвыведкай Службы бяспекі Украіны і было дазволенае судом.

Са слоў Саўчанкі, Павел Карпаў быў за стырном машыны, у якой яе вывезлі на тэрыторыю Расеі з Украіны, а калі яна была ў палоне, гэты чалавек да яе прыходзіў. Суд далучыў фатаграфію Паўла Карпава да матэрыялаў справы, але выклікаць у суд Карпава і Болатава адмовіўся.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках