21 снежня 2024, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Хто скарыстаецца сацыяльнай напружанасцю ў Беларусі?

32
Мікалай Статкевіч: Хто скарыстаецца сацыяльнай напружанасцю ў Беларусі?
Николай Статкевич и председатель Европарламента Мартин Шульц
Архивное фото

Прапуцінская пятая калона будзе радая патапіць беларускі човен і паспрабуе далучыць Беларусь да Расеі.

Пра гэта лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org аб выніках пасяджэння рабочай групы аб Беларусі.

- Павінен адзначыць, што еўрапейскі парламент не прызнаў «палату прадстаўнікоў», так званую «беларускую палатку», і Беларусь у Брусэлі прадстаўляе дэмакратычная апазіцыя. Усе астатнія краіны Усходняга партнёрства прадстаўлены дэпутатамі нацыянальных парламентаў.

Палітыка новай дружбы ЕЗ з рэжымам Лукашэнкі шмат кім у Беларусі ўспрымаецца як здрада. Такая палітыка ставіць праеўрапейскую дэмакратычную апазіцыю ў складанае становішча.

Але эканамічная мадэль Лукашэнкі «ляснулася» і геапалітычная канцэпцыя «ляснулася». Асноўны донар Лукашэнкі з'яўляецца адначасова і галоўнай пагрозай нашай нацыянальнай бяспекі. Расце сацыяльная напружанасць, і невядома, хто цяпер гэтай сацыяльнай напружанасцю скарыстаецца. Або адказная праеўрапейская апазіцыя, якая не будзе разгойдваць човен, не будзе рызыкаваць дзяржавай. Ці з'явіцца новая прапуцінская апазіцыя, пятая калона, фундаваная з Расеі, якая ўкаранёная ўжо цяпер унутры сілавых структур і вертыкалі. Гэтыя будуць радыя човен патапіць і далучыць Беларусь да Расеі.

Таму беларускай апазіцыі як ніколі важна цяпер аб'яднацца, і я за гэта аб'яднанне выступаю, - сказаў Мікалай Статкевіч.

21-23 сакавіка ў Брусэлі адбылося пасяджэнне парламентаў краін «Усходняга партнёрства» - Еўранэст. У ім бралі ўдзел лідары беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч, Юрась Губарэвіч, Уладзімір Някляеў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ды іншыя. Яны таксама ўзялі ўдзел у пасяджэнні рабочай групы Еўрапарламента аб Беларусі 22 сакавіка.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках