21 снежня 2024, Субота, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Чакаю ўсіх 25 сакавіка а 17.00 каля помніка Янку Купалу

22
Павел Севярынец: Чакаю ўсіх 25 сакавіка а 17.00 каля помніка Янку Купалу

Правесці Дзень Волі ў цэнтры Менска - абавязак кожнага патрыёта Беларусі.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

- Чым для вас з'яўляецца Дзень Волі?

- Дзень Волі - гэта нашае нацыянальнае свята. Гэта звычайна дзень Благавешчання ў каталікоў, гэта вельмі светлы і натхнёны дзень. У новай Беларусі Дзень Волі будзе першым дзяржаўным святам.

Таму важна выйсці 25 сакавіка на вуліцу Менска, на вуліцу ці плошчу свайго горада ці мястэчка з бел-чырвона-белым букетам або сцягам. Ускласці ў гэты дзень кветкі дзеячам беларускага руху, мне здаецца, гэта абавязак кожнага беларуса і патрыёта.

- Чаму важна выйсці ў гэты дзень?

- Па-першае, гэта важна для таго, каб мы ўсе паглядзелі на тых, хто выйшаў і сказалі: «Нас шмат!». Важна для таго, каб паказаць, што мы ёсць, і мы не баімся! Сёння, калі ў нас пануе рэжым, заснаваны на страху, калі пад пагрозай сама наша незалежнасць, вельмі важна выйсці, гэта павінен быць дзень нацыянальнай мабілізацыі.

Я чакаю шмат людзей каля помніка Янку Купалу ў Менску, шмат людзей каля кінатэатра «Кастрычнік» 25 сакавіка а 18-й гадзіне. І гэтак жа чакаю, што многія беларусы выйдуць на вуліцы і плошчы ў сваіх гарадах і пасёлках.

- Як вы ацэньваеце ідэю арганізатараў пачаць Дзень Волі з помніка Янку Купалу?

- Гэта цэнтр горада, гэта так жа добра, як і знакава. Маршрутаў за ўсе часы святкавання 25 сакавіка было шмат, і гэта не найгоршы, бо ідзе цэнтральным праспектам. Праспектам Скарыны, сённяшнім праспектам Незалежнасці. Гэта так жа сімвалічна.

Я збіраюся выйсці а 17 гадзіне, ускласці кветкі ля помніка Купалу, і падысці да кінатэатра «Кастрычнік», дзе афіцыйна дазволены збор.

- Хто далучыцца да святкавання?

- Прадпрымальнікі далучацца да святкавання, на апошнім пасяджэнні Камітэта выратавання прадпрымальніцтва мы дамовіліся, што будуць людзі, і будзе іх шмат! Многія прыедуць спецыяльна на святкаванне з рэгіёнаў.

Думаю, што выйдуць тыя, хто абураны прысудам Надзеі Саўчанцы, рахункамі, а таксама людзі, якія разумее сувязь паміж незалежнасцю, эканамічным становішчам.

Запрашаю беларусаў у гэты светлы вясновы дзень паказаць рэжыму і ўсяму свету, што мы не баімся.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках