2 траўня 2024, Чацвер, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія антыфашысты пацвердзілі арышт дваіх фанатаў «Партызана»

4
Менскія антыфашысты пацвердзілі арышт дваіх фанатаў «Партызана»
ІЛЛЯ Валовік
ФОТА З САЙТА NN.BY

Актывісты фанацкага руху ф/к «Партызан» заклікалі да салідарнасці з паплечнікамі, якія знаходзяцца на «Валадарцы».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у сацыяльнай сетцы («Вконтакте»).

«22 сакавіка ў Менску адбылося мноства ператрусаў і затрыманняў (паводле апошніх звестак больш за 30 фактаў) у асяроддзі актывістаў антыфашысцкага руху і фанатаў футбольнага клуба «Партызан». Канфіскоўвалася ўся кампутарная тэхніка, мабільныя тэлефоны, адзенне, літаратура і нават медыцынскія карткі.

Вынікам сталі арышты 2-х чалавек. На гэты момант часу яны ўжо знаходзяцца ў следчым ізалятары г. Менска («Валадарка») і ім выстаўленае абвінавачванне паводле ч.2 арт.339 КК РБ («Злоснае хуліганства») з максімальным пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі да 6 гадоў», - паведамляюць антыфа.

Актывісты фанацкага руху звязваюць арышты з ціскам уладаў на моладзевыя субкультуры.

«Абсалютна зразумелым з'яўляецца той факт, што гэты крымінальны пераслед з'яўляецца часткай таго шматмесячнага ціску на моладзевыя субкультуры з боку сілавых структур. А мэта толькі адна: запалохаць і звесці на нішто найменшыя нізавыя ініцыятывы, не падкантрольныя ўладзе», - пішуць антыфа ў сваім паведамленні.

Актывісты фанацкага руху заклікалі да салідарнасці з арыштаванымі калегамі:

«Але нават у такой сітуацыі мы павінны згуртавацца і прадэманстраваць нашу самую галоўную зброю, якой пазбаўленыя нашы праціўнікі - салідарнасць. Хлопцам, якія цяпер за кратамі (і не толькі паводле гэтай крымінальнай справы), вельмі патрэбна наша падтрымка, таму просім усіх неабыякавых пісаць лісты:

Бойку Вадзіму Сяргеевічу; г. Менск; вул. Валадарскага, 2; СІЗА-1; 220030

Валовіку Іллі Ігаравічу; г. Менск; вул. Валадарскага, 2; СІЗА-1; 220030».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках