21 снежня 2024, Субота, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Судовыя выканаўцы пагражалі забараніць мне выезд за мяжу

32
Мікалай Статкевіч: Судовыя выканаўцы пагражалі забараніць мне выезд за мяжу
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: MAXIM NIKITKA-MIROVICH

Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч 29 сакавіка быў выкліканы ў Ленінскі РУУС Менска.

Там яго чакалі не толькі супрацоўнікі райаддзела міліцыі, але і судовыя выканаўцы.

«Паколькі мне налічылі вялікія штрафы за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а я іх не збіраюся аплачваць, судовыя выканаўцы наважыліся мяне адлавіць такім чынам», - распавёў палітык.

«Я знаходжуся пад прафілактычным наглядам і абавязаны з'яўляцца ў аддзел міліцыі на выклік, - распавядае palitviazni.info Статкевіч. - Павінен быў прыйсці туды, а там ужо чакалі судовыя выканаўцы - загадчыца сектарам выканання пакарання Ленінскага раёна Ліплянін К.В., і нейкі мужчына, які здымаў усё на відэакамеру. Высветлілася, што судовыя выканаўцы хочуць пагаварыць са мной. Шчыра кажучы, я прагназаваў такое развіццё падзей, а таму прыйшоў у аддзел разам з жонкай і наборам дакументаў, які паказвае, што ў мяне ніякай маёмасці няма».

Са словаў Мікалая Статкевіча, яму прапанавалі распісацца за тое, што ў яго маюцца тры штрафы агульнай сумай 25,2 мільёна, каб было зафіксавана, што такая папера яму ўручаная. Аднак палітык заявіў у адказ, што без кансультацый з адвакатам нічога падпісваць не будзе.

«Судовыя выканаўцы нагадалі, што ў такім выпадку мне адключаць мабільную сувязь, будзе забаронена карыстацца аўтамабілем і выязджаць за межы Беларусі, - кажа былы палітвязень. - І, акрамя таго, яны будуць прымаць нейкую судовую пастанову, каб зайсці ў дом, дзе я цяпер жыву. А гэты дом належаў бацькам жонкі Марыны Адамовіч, там жыве яе сын, але няма маёй маёмасці. Я там нават не зарэгістраваны. Сітуацыя наогул дзікая! Я б нават сказаў, што ў выпадку чаго магу там і не жыць. Скажу, што нідзе не жыву - і шукайце па Беларусі».

Аднак, аплачваць штрафы палітык і цяпер не збіраецца.

«У іх ёсць легальная магчымасць атрымаць свае штрафы - вылічваць грошы з маёй вайсковай пенсіі, - адзначае Мікалай Статкевіч. - Але, мабыць, такі варыянт не задавальняе. Тады хай паказваюць усяму свету і сваім новым сябрам, якая ў Беларусі лібералізацыя. А я не магу плаціць, бо не ўважаю сябе за вінаватага. І, паўтаруся, ніякай маёмасці ў мяне няма. Хай прэч ідуць, як хочуць, але на «панты» мяне не возьмеш».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках