У Анатоля Лябедзькі адбіраюць аўтамабіль і заблакавалі сотавую сувязь
64- 31.03.2016, 15:35
- 13,691
Такім чынам беларускія ўлады змагаюцца з лідарамі апазіцыі.
Пра гэта старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька напісаў у «Фэйсбуку», паведамляе charter97.org.
«Вось так, раз, і ты, а дакладней твой надзейны, жалезны партнёр ужо ў вышуку, і нават можа быць затрыманы і арыштаваны. Фіскальныя органы паклалі свой галодны погляд на мой «Фольксваген». Але вось пытанне, чаму ўсё так выбарча. Мая доўгая перапіска з пракуратурай і падатковай службай аб прыцягненні да адказнасці грамадзяніна Лукашэнкі, якi атрымаў у падарунак «Майбах» з коштам $400 тысяч (без выплаты падаткаў, без дэкларавання ўласнасці) скончылася нічым. У чым пытанне, у марцы аўто ці прозвішчы ўладальніка?», - напісаў Лябедзька.
Згодна з дакументам, высланым лідару АГП судовым выканаўцам, арышту падлягае аўтамабіль Volkswagen Jetta 2006 года.
Раней паведамлялася, што ўчора судовыя выканаўцы арыштавалі грошы на мабільніку Анатоля Лябедзькі. Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі застаўся без сотавай сувязі.
Пастанова была прынятая, як мяркуецца, у сувязі з нявыплатай палітыкам штрафаў, якія былі на яго накладзеныя за ўдзел у масавых акцыях прадпрымальнікаў у Менску.