3 траўня 2024, Пятніца, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сястра Надзеі Саўчанкі мае намер аб'явіць сухую галадоўку

Сястра Надзеі Саўчанкі мае намер аб'явіць сухую галадоўку
Вера Савченко
Фото с сайта gordonua.com

Сястра ўкраінскай лётчыцы, народнай дэпутаткі Надзеі Саўчанкі Вера заявіла пра намер пачаць сухую галадоўку.

Пра гэта яна паведаміла журналістам пасля спаткання з Надзеяй у СІЗА-3 Новачаркаска Растоўскай вобласці РФ, паведамляе з месца падзей Цензор.нет.

Вера Саўчанка адзначыла, што калі яна адмовіцца ад ужывання ежы і вады, то зможа разумець, як сябе адчувае сястра, якая аб'явіла сухую галадоўку, і такім чынам з'явіцца магчымасць параўноўваць і кантраляваць стан Надзеі.

Вера дадала, што Надзея збіраецца проста пастаянна ляжаць, каб эканоміць энэргію, і ўдакладніла, што сястра адолела страх і цяпер спакойная.

«Спакой. Быў страх, цяпер ужо не баіцца. Лекары могуць гэта назваць псіхалагічнымі зменамі ў сувязі з доўгай галадоўкай, але гэта ўжо стомленасць, і Надзя пайшла ва-банк. Было шмат планаў у нас аб тым, як выйсці адсюль, але ўсе яны не апраўдаліся, гэта яе апошні план. Ёй ужо ўсё роўна», - распавяла яна.

Вера Саўчанка падкрэсліла, што вяртаецца ва Украіну з надзеяй пачуць «нейкую пэўную дамоўленасць ад палітыкаў».

3 сакавіка ў Данецкім гарадскім судзе Растоўскай вобласці РФ адбыліся фінальныя спрэчкі ў справе ўкраінскай лётчыцы, народнай дэпутаткі Надзеі Саўчанкі. Чакалася, што пасля выступу адвакатаў Саўчанкі з апошнім словам выступіць сама ўкраінка. Але суддзі раптам перапынілі пасяджэнне, абвясціць пачатак наступнага на 9 сакавіка. Пасля чаго Саўчанка, як і папярэджвала раней, абвясціла там сухую галадоўку, у сувязі з тым, што суд адкладае абвяшчэнне прысуду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках