13 траўня 2025, aўторак, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі не прызнаюць пашпарты ўкраінцаў у выглядзе ID-карты

14
У Беларусі не прызнаюць пашпарты ўкраінцаў у выглядзе ID-карты
ФОТА З САЙТА ALEXTV.ZP.UA

Пашпарт грамадзяніна Украіны ў выглядзе ID-карты пакуль не разглядаецца як сапраўдны дакумент для перасячэння беларускай мяжы.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.

З 1 студзеня 2016 года ва Украіне ўведзены ўнутраныя пашпарты новага ўзору ў выглядзе пластыкавай ID-карты. "Украінскія грамадзяне памылкова разлічваюць уехаць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з гэтымі новымі электроннымі дакументамі", - адзначыла прэс-служба.

"Паводле дзейнай двухбаковай дамовы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай ад 2009 года аб бязвізавых паездках грамадзян новы ўкраінскі пашпарт у выглядзе ID-карты не прадугледжаны як дакумент для пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі", - растлумачылі ў памежным камітэце.

Акрамя таго, украінскі бок дагэтуль не ініцыяваў кансультацыі для працэдуры аб прызнанні ID-карт у якасці сапраўднага дакумента для перасячэння мяжы ў рамках бязвізавых паездак.

"Да ўрэгулявання гэтых пытанняў беларускі бок можа прапускаць праз мяжу грамадзян Украіны толькі з сапраўднымі дакументамі: замежным пашпартах (для ўладальнікаў ID-карт) і ўнутраным пашпартам старога ўзору (у папяровым выглядзе)", - падкрэсліла прэс-служба ДПК.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках