«Драконаўскія» ўказы у дзеянні: У ІП у Гомелі канфіскавалі тавар на 870 мільёнаў
7- 1.04.2016, 12:40
- 11,330
Адзенне і абутак былі канфіскаваныя ў 30-гадовага прадпрымальніка з В'етнама, які мае беларускі від на жыхарства.
Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Абуткам і адзеннем, пачынаючы ад красовак і заканчваючы курткамі, гандляваў 30-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, грамадзянін В'етнама, які мае від на жыхарства ў Беларусі.

Аднак дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх увозу ў Беларусь, а таксама захоўванне і водпуск пакупнікам, у мужчыны ў наяўнасці не было.
З абароту канфіскавана больш за 4 тыс. адзінак жаночага і мужчынскага адзення замежнай вытворчасці на агульную суму больш за Br870 млн. У дачыненні да прадпрымальніка складзены пратакол паводле арт.12.17 ч.4 КоАП Беларусі.

Паводле пастановы эканамічнага суда Гомельскай вобласці парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 10 базавых велічынь. Канфіскаваны тавар «звернуты ў даход дзяржавы».
Нагадаем, што ў лютым гэтага года беларускія прадпрымальнікі правялі тры маштабныя акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Менска, патрабуючы скасавання ўказу №222 і адстаўкі ўраду.