8 студзеня 2026, Чацвер, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка: «Сэнс жыцця - здабыць унутранае шчасце»

9

Што славутая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка распавядала заўзятарам?

Самыя цікавыя пытанні і адказы з сустрэчы з Вікторыяй Азаранкай, якая адбылася 10 красавіка ў Менску, прыводзіць by.tribuna.com.

Спачатку была частка з пытаннямі. Пытанні розныя.

- Хто вам заплятае касічкі?

- Вы паверыце, калі я скажу, што сама? У дзяцінстве запляталі бабуля, а потым у 10 гадоў мама пастрыгла мяне, бо валасы былі вельмі доўгія, і ў мяне была прычоска карэ. Але потым валасы адраслі і мне давялося самой навучыцца іх заплятаць. Так што сама.

- Колькі трэба займацца, каб дасягнуць поспеху?

- Тут важна не колькасць, а якасць трэніровак. Лепш пазаймацца 2 гадзіны якасна, чым 5-6 абы як.

- Вы баіцеся гуляць з ляўшунамі?

- Я нікога не баюся. (Гучныя воплескі)

- Калі выходзіць ваш новы артыкул у «Sports Illustrated»? І пра што ён будзе?

- У сераду я яго скончыла і перадала ў рэдакцыю. Так што хутка надрукуюць. Пра што, не скажу, каб было цікавей чытаць.

- Цяпер шмат кажуць пра гісторыю з допінгам, выяўленым у Марыі Шарапавай. Некаторыя тэнісісткі негатыўна выказаліся на адрас Марыі? А што скажаце вы?

- Я ўжо казала пра сваё стаўленне да гэтай сітуацыі. Я не ведаю ўсяго пра гэта, таму не буду рабіць ніякіх высноў і меркаванняў. Некаторыя тэнісісткі выказаліся пра характар Марыі, але яе характар не мае да допінгу ніякага дачынення. Таму не зусім правільна было так гаварыць.

- Якая ваша любімая футбольная каманда і якія вам падабаюцца спартоўцы?

- Любімая каманда «ПСЖ», яшчэ падабаецца «Барселона», бо там гуляе Мэсі, а я яго вельмі люблю. Спартоўцаў паважаных шмат у розных тыпах спорту.

- Ці чытаеце кнігі? І якую кнігу прачыталі апошняй?

- Кнігі амаль не чытаю. Чытаю розныя артыкулы ў медыцыне, і асабліва, у псіхалогіі. Апошняя кніга, якую я прачытала, была напісана маёй сяброўкай валейбалісткай Габрыэль Рыс. Хацела б прачытаць кнігі Дастаеўскага.

- Як рыхтуецеся да матчу?

- Слухаю музыку, заўсёды розную, у залежнасці ад гульні, спаборніцы.

- Як вам атрымоўваецца перамагчы хваляванне на матчболе, на другой падачы?

- Імкнуся думаць не пра тое, як патрапіць мячом, а як лепш сыграць.

- У чым сэнс жыцця? У чым сэнс у спорце?

- У спорце - гэта не сэнс жыцця, гэта сэнс кар'еры. А сэнс жыцця - напэўна, здабыць унутранае шчасце.

- Як вы змагаецеся з выгараннем?

- Так, выгаранне бывае. У спартоўцаў без гэтага не бывае. Стараюся правільна адпачываць.

- З кім і як вы маеце стасункі ў туры?

- Я з усімі маю прыязныя дачыненні. З Сэрэнай нядрэнна сябруем. З расейскімі дзяўчатамі: са Светай Кузняцовай, Аленай Весніной. З маладымі Младэнавіч, Бенчыч. У мяне няма такога, каб я хадзіла з кімсьці ў кіно, кавярню. Я больш маю стасункі са сваёй камандай.

- Вам падабаецца ваш трэнер?

- Які? У мяне іх 4. І ўсе падабаюцца.

- Як вы перавабілі трэнера у Сэрэны Уільямс?

- Ну гэта больш спарынг-партнёр. Я проста патэлефанавала Сэрэне і спытала, ці працуюць яны разам ці ўжо не. І потым запрасіла Сашу.

- Якія ў вас стсункі з беларускімі журналістамі?

- У мяне няма ні дрэнных, ні добрых стасункаў з журналістамі. Я прыязджаю дадому адпачыць. Майстар-класы або вось гэтую сустрэчу я праводжу не дзеля журналістыкі або для паказухі, а таму што мне гэта падабаецца і гэта шчырае маё жаданне. Пасля ўсяго гэтага мне менш за ўсё хочацца даваць інтэрв'ю. Хочацца проста адпачыць у коле сям'і.

- Ці чытаеце вы прэсу падчас турніраў?

- Падчас турніраў не чытаю. А вось пасля чытаю.

- Ці хацелі б вы быць трэнерам у будучыні?

- Пакуль не бачу сябе трэнерам. Калі хтосьці не робіць так, як трэба, то мяне гэта крыху раздражняе. Галоўная якасць трэнера - адаптацыя пад гульца. Пакуль я не гатовая да такога. Але што будзе ў будучыні - паглядзім.

- Вы думалі аб адкрыцці цэнтра тэніса імя Вікторыі Азаранкі?

- Не (усмешка). Думаю, што ў нас дастаткова цэнтраў тэніса і трэба падымаць якасць навучання. А гучнае імя нічога не зменіць.

- Трэніраваліся ўжо на грунце?

- Пакуль не. Толькі ў пляжны тэніс згуляла. Магчыма, заўтра патрэніруюся. Толькі летась даведалася, што ў Беларусі ёсць зачыненыя грунтавыя корты. Але, спадзяюся, надвор'е палепшыцца і патрэніруюся і на адкрытых.

- Ці будзеце пісаць пра сябе кнігу пасля заканчэння кар'еры?

- Не.

- Ці будзеце вы прадаўжаць сваю музычную творчасць?

- Так, буду. Але гэта будзе зусім іншы стыль, больш пяшчотны. Я пазнаёмілася з адной дзяўчынкай, яна грае на скрыпцы. Так што будзе зусім іншы кліп.

Былі яшчэ пытанні, але ўсіх не запомніш. Мама з татам стаялі сціпла ў баку каля сценкі. Калі пытанні скончыліся, прыйшоў час аўтографаў і фатаграфій. У Вікі на стале былі нарыхтаваныя фатаграфіі для подпісаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках