Памёр геніяльны ўкраінскі спявак Дмытро Гнацюк
10- 29.04.2016, 20:12
- 23,218

Сёння на 92-м годзе жыцця памёр народны артыст Украіны, легендарны оперны спявак і рэжысёр Дмытро Гнацюк.
За сваё творчае жыццё ён выканаў звыш 50 складаных і вялікіх роляў у оперных спектаклях, сярод якіх партыя Султана ў «Запарожцах за Дунаем», Энэя ў «Энэідзе», Астапа ў «Тарасу Бульбу». Агулам у ягоным рэпертуары 85 твораў нацыянальнай і сусветнай класікі, піша «Наша ніва».
Сярод рэжысёрскіх работ Гнацюка - вядомыя ва ўсім свеце пастаноўкі опер «Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка», «Запарожац за Дунаем», «Віновая дама», «Мазэпа», «Сарочынскі кірмаш».
Развітанне з выканаўцам гітоў 1960-х «Два кольори», «Рідна мати моя» і «Кіеве мой» адбудзецца 4 траўня, затым ён будзе пахаваны на Байкавых могілках у Кіеве.
Гнацюк нарадзіўся на Букавіне, якая тады была пад Румыніяй. Ён стаў сапраўды Народным артыстам Украіны. Песні ў ягоным выкананні на памяць ведалі людзі не толькі ва Украіне, але й у іншых краінах свету.
Вось некалькі запісаў ягоных песень.