Беларускія вайскоўцы будуць вучыцца шукаць злачынцаў у лесе
30- 29.04.2016, 22:00
- 11,244
Унутраныя войскі і Узброеныя Сілы правядуць супольныя вучэнні для вышуку злачынцаў у лесе.
Супольныя тактычна-спецыяльныя вучэнні для вышуку і затрымання ўзброеных злачынцаў, якія схаваліся ў лясным масіве, пройдуць 2-4 траўня ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
У вучэннях возьмуць удзел злучэнні і вайсковыя часціны ўнутраных войскаў МУС. У якасці супрацьлеглай стараны выступяць вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
Вучэнні праводзяцца ў адпаведнасці з планам акцый арганізацыі службова-баявой дзейнасці на 2016 год. Галоўная мэта - павысіць узровень гатоўнасці сіл і сродкаў унутраных войскаў для развязання задач паводле прызначэння.
Як адзначылі ў прэс-службе ўнутраных войскаў, вучэнні будуць даволі маштабнымі, аднак не закрануць звыклы ўклад жыцця грамадзян і не перашкодзяць дзейнасці арганізацый, прадпрыемстваў ды іншых дзяржаўных структур рэгіёну.