У Пінску пройдзе конкурс на самае моцнае велікоднае яйка
- 1.05.2016, 18:13
- 10,435
Яечныя баі пройдуць з нагоды адкрыцця новага сезона работы гарадскога парку.
Уладальнік самай моцнай пісанкі атрымае разбітыя яйкі. Арганізатары велікоднага «байцоўскага клуба» заклікаюць да ўдзелу ў конкурсе і просяць прыносіць з сабой у парк пісанкі, паведамляе «Белсат».
Конкурс пачнецца а 18:00 у гарадскім парку культуры і адпачынку.
Адміністрацыя парку таксама запрашае ўзяць удзел у майстар-класе «Велікодны цуд», канцэрце «Добры дзень, парк!» і танцавальна-забаўляльнай праграме «Вясновы капрыз».