28 верасня 2024, Субота, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнэрга РФ не плануе даваць Беларусі зніжку на газ

1
Мінэнэрга РФ не плануе даваць Беларусі зніжку на газ
Фота: dpa

Міністэрствы Расеі і Беларусі на наступным тыдні сустрэнуцца для абмеркавання газавых пытанняў.

Расея пакуль не плануе даваць Беларусі зніжкі на газ, заявіў журналістам кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандр Новак.

"Пакуль мы не плануем ніякай (зніжкі)", - заявіў ён.

З ягоных слоў, Мінэнэрга РФ і Беларусі на наступным тыдні плануюць сустрэцца для абмеркавання газавых пытанняў.

Ён адзначыў, што на існы момант кошт газу для Беларусі складае $132 за тысячу кубаметраў, паведамляе interfax.ru.

"Я думаю, што мы прадоўжым разам з нашымі беларускімі калегамі з гэтай нагоды кансультацыі. У нас ёсць даручэнне ўрада з гэтай нагоды. Літаральна, на наступным тыдні мы будзем гэтыя пытанні абмяркоўваць з беларускімі калегамі", - адзначыў ён.

Беларусь у сваю чаргу патрабуе зніжак на расейскі газ.

"З 1 студзеня гэтага года мы маем усе падставы, каб нашы суб'екты гаспадарання мелі больш нізкі кошт, чым нам выстаўляе суб'ект гаспадарання Беларусі са статусам замежнага прадпрыемства "ГазпромТрансгаз Беларусь", - заяўляў у пачатку траўня віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Пазней Новак адзначаў, што запазычанасць Беларусі за расейскі газ з пачатку года да красавіка дасягае $125 млн. Беларусь гэтую запазычанасць не прызнае.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках