2 траўня 2024, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец-уцякач Юрый Авяр'янаў прадае палац за $2 мільёны?

3

У збеглага бізнэсоўца, магчыма, ёсць самы сапраўдны палац пад Менскам, які цяпер прадаецца за нечуваную суму.

Днямі ў «Народную волю» патэлефанаваў чытач і паведаміў: у той час як банкаўская запазычанасць кампаніі «Ростэм», уладальнікам якой з'яўляецца бізнэсовец Юры Авяр'янаў, дасягнула 37 мільёнаў даляраў, не на ўсю ягоную маёмасць накладзены арышт. Са слоў чытача, у збеглага бізнэсоўца ёсць самы сапраўдны палац плошчай амаль 900 квадратных метраў у Крыжоўцы, пад Менскам, які цяпер выстаўлены на продаж за 2 мільёны даляраў.

Журналісты адправіліся на паказаны адрас. Першая сустрэча - з ахоўнікамі. Прыкінуўшыся пакупнікамі дарагой нерухомасці, спыталі:

- Скажыце, калі ласка: дом, які вы ахоўвалі, прадаецца?

- Так, прадаецца.

- А можна паглядзець, на яго?

- Вось хутка прыедзе гаспадыня з-за мяжы, тады і звяртайцеся...

- Але мы хацелі б зірнуць сёння.

- Гэта немагчыма.

Мяркуючы з выгляду палаца, ён сапраўды можа каштаваць 2 мільёны даляраў. Толькі дзе знайсці такога пакупніка?

Калі палац і напраўду належыць Юрыю Авер’янаву, то яго продаж наўрад ці развяжа праблемы бізнэсоўца. Вядома, што надоечы ініцыяваная працэдура прызнання эканамічнай неплатаздольнасці (банкруцтва) групы кампаній Юрыя Авер’янава. Перад банкамі стаіць задача спагнаць з яго не 2, а ўсе 37 мільёнаў даляраў.

Юрый Авяр'янаў - адзін з першых беларускіх бізнэсоўцаў і даляравых мільянераў. Ягонымі асноўнымі актывамі з'яўляюцца кампаніі «Ростэм» і «Гандлёвы свет - «Пярсцёнак».

Як пісаў «Беларускі партызан», пасля таго, як бізнэсоўцам Юрыем Авер’янавым зацікавіліся праваахоўныя органы, уладальнік «Ростэм» і «Гандлёвы свет - «Пярсцёнак» пакінуў краіну.

Цяпер у самым разгары «вайна» бізнэсоўца Юрыя Авер’янава за свае актывы з крэдыторамі. Найбольш буйным яго апанентам выступае БПС-Ашчадбанк. Бізнэсовец мяркуе, што дзеянні банка накіраваныя на завалоданне актывамі яго прадпрыемстваў. У банку мяркуюць, што ўжо чакаць і карміцца абяцаннямі нельга, а прыйшоў час расплачвацца з запазычанасцю, узнік так званы margin call.

«Гандлёвы свет «Пярсцёнак» аб'ядноўвае аўтамабільны і будаўнічы рынкі і гандлёвыя цэнтры ў сталічным мікрараёне Малінаўка. Структура кампаніі «Ростэм» уключае ў сябе тры аб'екты: Цэнтральны рынак будаўнічых матэрыялаў ва Уруччы, парк забаў «Dreamland» і філіял «Аграфірма «Ілля».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках