З дзіцячага садка ў Смалявіцкім раёне эвакуявалі 88 дзяцей
7- 27.05.2016, 10:06
- 5,376
Выратавальнікам паступіла інфармацыя аб тым, што ў будынку сада знаходзіцца бомба.
Праз паведамленне пра бомбу 88 дзяцей эвакуявалі з сада-школы ў Смалявіцкім раёне, паведамляе БелТА.
Інцыдэнт адбыўся 26 траўня ў пасёлку Зялёны Бор. Выратавальнікам паступіла інфармацыя аб тым, што ў будынку ДУА «Зялёнаборскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», размешчаным на вуліцы Сацыялістычнай, знаходзіцца выбуханебяспечны прадмет.
Выкладчыкі правялі экстранную эвакуацыю ўсіх вучняў.
Пасля абследавання памяшканняў навучальнай установы ніякай бомбы знойдзена не было. Абставіны здарэння высвятляюцца.