1 траўня 2024, Серада, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь атрымала толькі 10% чаканых даходаў ад мытаў на нафтапрадукты

2
Беларусь атрымала толькі 10% чаканых даходаў ад мытаў на нафтапрадукты

У першым квартале даходы ад мытных пошлін на нафтапрадукты склалі ўсяго $140 млн пры гадавым плане $1,1 мільярда.

Кошт беларускага экспарту ў першым квартале гэтага года знізіўся на 16,7%.

Прычынай гэтага стала няўстойлівае становішча на нафтавым, калійным і іншых рынках. Пра гэта паведаміў 27 траўня на сумесным паседжанні «палаты прадстаўнікоў» і Савета Міністраў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, паведамляе «Еўрарадыё».

Паводле яго інфармацыі, бюджэт краіны недаатрымаў сродкі. У першым квартале даходы ад мытных пошлін на нафтапрадукты склалі ўсяго 140 мільёнаў даляраў пры гадавым плане 1,1 мільярда даляраў. Але пры гэтым віцэ-прэм'ер заяўляе аб захаванні фінансавай і валютнай стабільнасці ў краіне. Між іншым, захаваны ўзровень балансу замежнага гандлю. Паводле звестак за студзень-сакавік сальда гандлю таварамі і паслугамі знаходзіцца ў межах прагнозу - мінус 0,1% УБП пры прагнозе 0,9% УБП.

Таксама першы віцэ-прэм'ер паведаміў, што ў гэтым годзе паказчык абясцэньвання нацыянальнай валюты перастаў уплываць на рост спажывецкіх коштаў: калі дэвальвацыя ў першым квартале амаль 10%, то інфляцыя ўтрымалася ў межах прагнозу - 6,4%.

Тым не менш сітуацыя з ростам эканомікі краіны развіваецца паводле песімістычных прагнозаў, і гэта адбіваецца на прыбытках насельніцтва і на магчымасцях падтрымаць тыя ці іншыя галіны эканомікі за кошт бюджэту, заявіў Мацюшэўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках