30 красавiка 2024, aўторак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бярозаўскі камбінат Чыжа ўжо месяц не працуе

3
Бярозаўскі камбінат Чыжа ўжо месяц не працуе

На думку работнікаў камбіната, улады хочуць збанкрутаваць імперыю бізнэсоўца, каб зрабіць прадпрыемства дзяржаўным ці прадаць за бясцэнак.

Прадпрыемства Юрыя Чыжа «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» ужо месяц не працуе, паведамляе «Радыё Рацыя». Хоць прадукцыя запатрабаваная: склады амаль пустыя, людзі тэлефануюць, шукаюць знаёмых сярод супрацоўнікаў камбіната, каб праз іх неяк купіць блокі. Але не хапае сродкаў на сыравіну: на цэмент, у першую чаргу.

Пару тыдняў таму старшыня КДБ Валерый Вакульчык публічна сказаў, што вызваляць Чыжа падстаў няма. На думку работнікаў камбіната, улада, магчыма, імкнецца збанкрутаваць імперыю Чыжа, каб зрабіць прадпрыемства дзяржаўным ці за бесцань прадаць каму-небудзь іншаму.

На думку людзей, якія засталіся без заробкаў, калі б уласнік быў на волі, ён мог бы гэтае пытанне развязаць. І ў выніку людзі мелі б заробкі, а дзяржава - паступленні ў бюджэт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках