ДАІ папярэдзіла аб абмежаванні руху ў Менску
1- 28.05.2016, 18:21
- 8,873
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі папярэджваюць кіроўцаў аб абмежаванні руху на некаторых адрэзках дарог у Менску.
У сувязі з правядзеннем работ замены асфальтавага пакрыцця на пуцеправодзе МКАД - праспект Пераможцаў абмежаваны рух на ўздыме з праспекта Пераможцаў на вонкавае кальцо з боку выезду з горада і на ўздыме з праспекта на ўнутранае кальцо з боку ўезду, піша telegraf.by.
Рамонтныя работы прадоўжацца да 10 чэрвеня 2016 года, паведамілі ў «Гаррэмаўтадары». У сувязі са слясарна-мантажнымі працамі ў рамонце дэфармацыйных швоў д 6 чэрвеня гэтага года часткова абмежаваны рух транспарту на пуцеправодзе МКАД - Лагойскі тракт.
Аўтамабілістам рэкамендавана планаваць свой маршрут з улікам гэтай інфармацыі.