30 красавiка 2024, aўторак, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суседзі дзяўчынкі, якая выпала з акна: Яе выратавала тое, што яна ўпала на траву

7
Суседзі дзяўчынкі, якая выпала з акна: Яе выратавала тое, што яна ўпала на траву
ФОТА З САЙТА SB.BY

2-гадовая дзяўчынка, якая выпала з акна сёмага паверха, знаходзіцца ў шпіталі.

Страшнае надзвычайнае здарэнне адбылося на мінскай вуліцы Налібоцкая, якая знаходзіцца ў мікрараёне Каменная Горка, нагадвае «Комсомольская правда в Беларуси».

- Усё адбылося на вачах у старэйшай сястры дзяўчынкі, якая вярталася са школы. На дварэ яна ўбачыла, што малая высунулася з акна і стала махаць ёй ручкай. Старэйшая сястра пачала крычаць, але пазбегнуць трагедыі не ўдалося: дзіця выпала, - кажа афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова. - Сястра падбегла да дамафона і стала тэлефанаваць суседзям, якія і выклікалі хуткую дапамогу.

Малую даставілі ў лякарню, дзе цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі. Дзяўчынка атрымала шмат якія траўмы, у тым ліку пераломы. Яе стан ацэньваецца як стабільна цяжкі.

Хто ж знаходзіўся ў доме ў момант здарэння, следчыя не паведамляюць.

- Асноўная версія, якая разглядаецца, - няшчасны выпадак, - кажуць у Следчым камітэце.

Са слоў суседзяў, сям'я, у якой адбылася трагедыя, добрая.

- Мы жывем на адным паверсе, але пра тое, што адбылося, я даведалася з навін. Вядома, ва ўсіх шок, - кажа суседка Дар'я. - Ведаю, што жанчына сама выхоўвае шасцярых дзетак. Нармальная, звычайная сям'я. Усе дзеткі выхаваныя - пры сустрэчы заўсёды вітаюцца, і мама, лагодная. Як я ведаю, самыя малодшыя ў яе двайняткі - дзяўчынка і хлопчык. Дзяўчынка і выпала з акна.

- Дзеці ў яе заўсёды накормленыя і ахайна адзетыя, - кажа адзін з жыхароў дома. – На шчасце дзіця засталося жывое! Як кажа мая 12-гадовая дачка, дзяўчынка ўпала на траву.

Бабуля дзяўчынкі, якая адкрыла нам дзверы, была нешматслоўная:

- Гэта няшчасны выпадак. З ёй усё добра!

- Калі ўсё адбылося, мы акурат былі ў двары. Дзяўчынка крычала, калі ляжала на зямлі. «Хуткая» прыехала праз пяць хвілін, - распавяла нам яшчэ адная суседка. - Акно, з якога выпала дзяўчынка, было расчыненае…

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках