Барак і Мішэль Абама станчылі з робатам з «Зорных войнаў»
6- 5.05.2016, 11:28
- 6,185
Прэзідэнт ЗША і яго жонка развесялілі танцпол разам з робатам R2D2 і парай штурмавікоў з «Зорных войнаў».
Відэазапіс гэтага з'явіўся на Facebook-старонцы Белага дома.
«Гэта мая любімая песня!» - сказала Мішэль Абама, пачуўшы мелодыю Uptown Funk ад робата R2D2. Пара пачала рухацца ў такт, пасля да іх далучыліся штурмавікі.
Відэа атрымала вірусную папулярнасць - за шэсць гадзiн пасля публікацыі яго паглядзела больш за два мільёны чалавек.
4 траўня лічыцца святам у прыхільнікаў «Зорных войнаў» праз фразу «May the force be with you» («Так будзе з табой сіла»), часта гучала ў фільмах сагі. Па-ангельску яна гучыць як «May the fourth be with you» («Хай будзе з табой чацвёртае траўня»), паведамляе tut.by.