У Польшчы створаць новую установу - Міністэрства бяспекі
- 6.05.2016, 12:14
- 11,069
Урад Польшчы створыць установу, у склад якой увойдуць грамадзянскія, спецыяльныя і вайсковыя службы.
Міністэрства ўзначаліць Марыюш Камінскі, які цяпер з'яўляецца т. зв. міністрам без партфеля - міністрам у Канцылярыі прэм'ера. Пра гэта 6 траўня піша выданне Nasz Dziennik, паведамляе Радыё Польшча.
Будучы кіраўнік Міністэрства бяспекі атрымае больш шырокія паўнамоцтвы, чым у гэты момант. «Будучы міністрам у Канцылярыі прэм'ера Беаты Шыдлы, ён валодае кампетэнцыяй прэм'ера, якія тычацца спецслужбаў. Узначаліўшы новае міністэрства, ён стане кіраўніком усіх начальнікаў спецслужбаў», - піша выданне.
У Польшчы існуе пяць спецыяльных структур: тры грамадзянскія (Агенцтва ўнутранай бяспекі, Агенцтва разведкі і Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро) і дзве вайсковыя (Служба вайсковай контрвыведкі і Служба вайсковай выведкі).
Паводле выдання, Міністэрства нацыянальнай бяспекі пачне працу ў верасні 2016 года.