Кантралёры ў Гомелі прызначылі праверку яшчэ не адкрытага ІП
20- 18.06.2016, 9:27
- 10,831

Крама павінна была адчыняцца 17 чэрвеня, а пастанова на праверку была выдадзеная ўжо 16-га.
Пра гэта паведаміў кіраўнік грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.
«Сёння ў Гомелі ў сябры працоўнай групы была пазапланавая праверка. Ведаю гэтага чалавека: ёсць усе дакументы на тавар. У прынцыпе, падатковая Навабеліцкага раёна таксама нічога не выявіла і тады правяральнікі сталі тэлефанаваць кудысьці (мабыць, кіраўніцтву), якім апошнія сказалі: “Знайдзіце хоць што-небудзь...”.
Знайшлі, не падлучаны тэрмінал, хоць ён ужо быў гатовы да працы і загваздка была ў дробязі.
Вынік: выпісалі пратакол.
Вельмі важны момант: крама новая адчынялася 17, а пастанова на праверку ўжо была выпісаная 16 чэрвеня!
Мараль той байкі такая: нават калі ў вас ёсць усё, то гэта не праблема для нашай падатковай – знойдуць, за што выпісаць штраф альбо канфіскаваць тавар, бо ёсць план і яго трэба выконваць, інакш свае закладваць прыйдзецца. І гэта не жарт, гэта рэальнасць.
Толькі актыўнасць і дзеянні дапамогуць захаваць бізнэс», – напісаў Анатоль Шумчанка ў «Фэйсбуку».
