ЧЕ-2016: Уэльс падолеў Расею 3:0. Расейцы вяртаюцца дадому
150- 20.06.2016, 23:31
- 17,493
Расейцы фінішавалі на чацвёртым, апошнім, месцы ў групе.
Каманда Уэльса ў матчы 3-га тура групавога этапу чэмпіянату Еўропы-2016 падолела каманду Расеі - 3:0. Валійцы набралі 6 балаў і выйшлі ў 1/8 фіналу з першага месца ў групе B, паведамляе "Прессбол".
Расея - Уэльс - 0:3
Тулуза. Мюнісіпаль
Суддзя - Ю. Эрыксан (Швецыя).
Расея: Акінфееў - Смольнікаў, В.Беразуцкі (А.Беразуцкі, 46), Ігнашэвіч, Д.Камбараў - Мамаеў, Глушакоў - Смолаў (Самедаў, 70), Шыракоў (к) (Галавін, 52), Какорын - Дзюба.
Запасныя: Ладыгін, Гільерме, Шышкін, Найштэдтэр, Юсупаў, Шатаў, Іваноў, Тарбінскі, Шчэннікаў.
Уэльс: Хенэсі - Чэстэр, Э.Уільямс (к), Дэвіс - Гантэр, Ален, Ледлі, Рамсей, Н.Тэйлар - Бэйл, Воўкс.
Запасныя: О.Уільямс, Уорд, Кінг, Робсан-Кану, Джордж Уільямс, Эдвардс, Рычардс, Катэрыл, Колінз, Джонатан Уільямс, Воэн, Чэрч.
Галы: 0:1 - Рамсей (11, пас - Ален). 0:2 - Тэйлар (20). 0: 3 - Бэйл (67, пас - Рамсей).
Папярэджанні: Мамаеў (64); Воўкс (16).
Табліца групы B: Англія - 4 балы (2 матчы), Уэльс - 3 (2), Славакія - 3 (2), Расея - 1 (2).
