Беларусы Нью-Ёрку адсвяткавалі Купалле
1- 21.06.2016, 9:59
- 5,720
Пачынаючы з 2000 года адзначаць Купалле ў Нью-Ёрку стала традыцыяй.
Год ад года на гэтае свята збіраецца ўсё больш беларусаў. На групавым фотаздымку звычайна можна ўбачыць не ўсіх прысутных, бо кожны пасля працы і хатніх праблем дабіраецца на купальскі пагорак самастойна.
У гэтым годзе сабралася блізу 70 дарослых, 12 дзяцей, сярод якіх было двое зусім маленькіх. Замалая апынулася для карагода наша звыклая паляна. Але галоўнае, што кожны разумеў адказнасць моманту. І ўсё было, нібы як заўсёды, але кожны раз па-свойму непаўторна - вячэра і закліканне ўсіх на свята, абранне Купаліша і Купалінкі, песні, карагоды, гульні, выкраданне і вяртанне Купалінкі, ачышчэнне агнём і вадой, крупнік, ажыўленыя размовы за агульным застоллем, песні да ўзыходу сонца. Сустрэўшы світанак, нікому не хацелася пакідаць прыгожы куток ляснога запаведніка, развітвацца з сябрамі і вяртацца ў шумны Нью-Ёрк.
