Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Расеі падаў у адстаўку пасля разгрому ад Уэльса
14- 21.06.2016, 10:33
- 14,930
Галоўны трэнер каманды РФ Леанід Слуцкі узяў усю віну за нявыхад ў плэй-оф на сябе.
Пра гэта паведаміў з Тулузы спецкор sport-express.ru Дзмітрый Сіманаў.
Слуцкі падкрэсліў: нацыянальную каманду да чэмпіянату свету - 2018 павінен рыхтаваць іншы спецыяліст.
- Хачу прынесці прабачэнні заўзятарам за той футбол, які мы паказалі, у тым ліку ў сённяшняй гульні, - сказаў Слуцкі у сваім маналогу на пасляматчавай прэс-канферэнцыі. - Нашы заўзятары на стадыёне і ля тэлевізараў не заслугоўвалі такога. Гатовы ўзяць усю віну на сябе. У нас было дастаткова часу на падрыхтоўку, каб вызначыцца са складам. Але раз гэтага не выйшла, то, напэўна - хоць нават не напэўна, а дакладна, - трэнер не справіўся са сваімі абавязкамі. Прашу факусавацца на трэнерскіх недапрацоўках, а не на дзеяннях асобных гульцоў.
Думаю, пасля такога турніру неабходна, каб іншы чалавек паспрабаваў падрыхтаваць каманду да далейшых важных стартаў, лёсавызначальным для развіцця футбола ў краіне.
Спадзяюся, усё, што адбылося на гэтым чэмпіянаце Еўропы, трансфармуецца ў станоўчы досвед. Памылкі будуць улічаныя. Упэўнены, многія футбалісты з касцяка гэтай каманды будуць гуляць на ЧС-2018, і досвед у выніку згуляе станоўчую ролю.
Я ні пра што не шкадую. У нас атрымалася шыкоўная кваліфікацыя. Мы трапілі ў фінальную частку, з велізарнай працай падолеўшы чатыры матчы. Я спрабаваў зрабіць максімум, на што я здольны. Але, на жаль, майго максімуму аказалася недастаткова.
Ці вінаватае ў няўдачы засілле легіянераў? Мне здаецца, як раз наадварот.
Вельмі складана параўноўваць матчы, праведзеныя намі на турніры. Магу пажадаць камандам, якія выйшлі з групы, максімальнай удачы на чэмпіянаце Еўропы, замахнуцца на высокія пазіцыі. Ім гэта па сілах.
45-гадовы Слуцкі ўзначаліў каманду Расеі ў жніўні 2015 года, змяніўшы Фабіа Капэла. Пад яго кіраўніцтвам каманда атрымала перамогу над Швецыяй, Ліхтэнштэйнам, Малдовай і Чарнагорыяй і заваявала тур у фінальны турнір Euro. Пры гэта спецыяліст сумяшчаў пасады ў нацыянальнай камандзе і ЦСКА.