13 студзеня 2026, aўторак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары «дома з расцяжкай» выйгралі суд з чыноўнікамі і забудоўшчыкам

8

Уладальнікі кватэр падавалі позвы на нязгоду пускаць забудоўшчыка ў кватэры для правядзення ўмацавальных работ.

Гісторыя дома 109 на праспекце Незалежнасці ці, як яго цяпер называюць «дом з расцяжкай», доўжыцца ўжо шосты год. Нагадаем, у трохпавярховым доме ў цэнтры Менска капрамонту не было больш за 40 гадоў. Некалькі гадоў таму выканкам Першамайскага раёна абвясціў, што ў доме ўсё-такі будзе праведзены капрамонт. Але толькі пры адной умове: над домам надбудуюць яшчэ два паверхі з мансардай. Гэткую ж рэканструкцыя запланавалі яшчэ для двух суседніх дамоў. Пачаць планавалі з дома №109 у 2014 годзе, піша tut.by.

З такімі ўмовамі капрамонту жыхары дома не пагадзіліся. Уладальнікі кватэр проста спалохаліся за свае жыцці: адсяляць на час рамонту забудоўшчык пагадзіўся толькі верхнія паверхі і толькі на час. А жыць у доме, калі над галавой актыўна надбудоўваюць кватэры, натуральна, ніхто не хацеў. Таму пасля бясконцых зваротаў у мясцовы выканкам, якія не прынеслі ніякага выніку, жыхары дома падалі ў суд, каб там аспрэчыць пастанову Менгарвыканкама аб выдачы дазволу на правядзенне мадэрнізацыі дома.

Суды доўжыліся год. Паралельна забудоўшчык «Тэра Інжынірынг» паволі пачынаў падрыхтоўку да работ: каля дома ўзвялі будаўнічыя рыштаванні (потым, праўда, да канчатковай пастановы суда іх наважылі прыбраць), а ў кватэрах планавалі прыступіць да ўмацавальныя прац. Але не ўсе ўладальнікі кватэр пагадзіліся адчыняць дзверы, і на аднаго з іх кампанія нават падала ў суд, які вынес пастанову: жыхара прымусілі запусціць будаўнікоў.

Пасля гэтага адбылося яшчэ некалькі судовых пасяджэнняў, але канчатковую пастанову ў снежні мінулага года суд прыняў не на карысць жыхароў: у задавальненні позвы ў скасаванні пастановы Менгарвыканкама жыхарам адмовілі.

Уладальнікі шасці кватэр яшчэ раз падалі позвы на нязгоду пускаць забудоўшчыка ў кватэру для правядзення ўмацавальных работ. І на днях двое з іх гэты суд выйгралі.

- Суд упершыню вырашыў на нашу карысць: у маю кватэру і кватэру суседкі забудоўшчык для правядзення будаўнічых работ заходзіць не мае права, - распавяла Наталля Ермаловіч. - Позвы астатніх суседзяў яшчэ разглядаюцца. Мы рады, хоць і не маем ніякіх ілюзій наконт агульнага рашэння аб скасаванні надбудовы. Але будзем стаяць да канца і адбівацца, колькі зможам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках