Знайшоўся развітальны верш беларускага паэта, які загінуў у Менску
8- 21.06.2016, 12:30
- 9,668
ФОТА: BUDZMA.BY
Старшыня беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч апублікаваў апошні верш паэта Ігара Канановіча, які загінуў 19 чэрвеня ў Менску.
Ігар Канановіч зваліўся з даху будынка ў раёне Кастрычніцкай плошчы. Прычыны падзення пакуль невядомыя.
Андрэй Хадановіч піша ў Facebook, што верш ён атрымаў ад Канановіча некалькі дзён таму.
Правільны пасыл
Патрэбны спакой.
І кропелька ўдачы.
Каб перайначыць
гэты, пакуль што сабачы,
лёс.
Я сур'ёзна падрос,
і мне цісне каўнерык дзіцячы...
Ціснуць маміны "звышзадачы":
служы паспяховаму гаду,
старэйшага слухай параду,
не лезь у вялікую зваду...
Of course!..
Патрэбны прасцяг. І кропелька Сонца.
А не навінаў ментальны стронцый!
Я стаміўся ўдзельнічаць у гэтай гонцы!
Так, ідзіце вы на..уй, бос!