13 студзеня 2026, aўторак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашчыкоўскі: Санкцыі супраць Расеі трэба падоўжыць мінімум на паўгода

Вашчыкоўскі: Санкцыі супраць Расеі трэба падоўжыць мінімум на паўгода
ВІТОЛЬД ВАШЧЫКОЎСКІ
ФОТА: TVN24

Сёння няма ніякіх сігналаў, што Расея хоча выканання Менскія дамоўленасці.

Пра гэта ў Брусэлі заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, інфармуе wpolityce.pl (пераклад - Ukrinform).

«Сёння няма ніякіх сігналаў, што Расея хоча выканаць Менскія дамоўленасці. У сувязі з гэтым санкцыі аўтаматычна павінны быць падоўжаныя прынамсі да канца года», - сказаў Вашчыкоўскі.

Ён дадаў, што такі пункт гледжання падтрымлівае большасць краін ЕЗ.

Кіраўнік МЗС Польшчы адзначыў, што ў Еўразвязе будзе працягвацца дыскусія што да далейшага лёсу санкцыяў супраць РФ, і яны прынясуць нейкі вынік.

«Можна спадзявацца на спробы аслабіць санкцыі. Але можна таксама спадзявацца на спробы ўзмацніць санкцыі, каб прымусіць Расею выконваць Менскія дамоўленасці», - канстатаваў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Вашчыкоўскі таксама паведаміў, што найбліжэйшым часам ён будзе мець магчымасць пагутарыць са сваім нямецкім калегам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і спытае ў яго: ці на самай справе той казаў пра непатрэбнае «бразганне зброяй» перад Расеяй у рамках вучэнняў NATO Аnakonda-2016 ці СМІ проста трохі «падцяплілі» гэта пытанне?

«Дзіўным здаецца тое, што няма агульнай нямецкай палітыкі. З аднаго боку, частка нямецкага ўрада накіроўвае ўзброеныя сілы на навучанне ў Польшчу, і яны пад сцягам Нямеччыны трэніруюцца абараняць Польшчу. Было б дзіўна, што іншы сябар урада ставіць гэта пад сумненне», - адзначыў Вашчыкоўскі.

«Калі Франк-Вальтэр патрабуе размоў, кансультацый з Расеяй, то нагадаю, што ён з'яўляецца аўтарам некалькіх фарматаў, у якіх вядзецца дыялог з Расеяй: нармандскага, менскага. Ён сёння выконвае функцыю старшыні АБСЕ, гэта значыць ён не адчувае недахопу магчымасцяў зносін з Расеяй . Я хацеў бы спытаць: які яшчэ канал супрацоўніцтва або дыялогу можна стварыць з Расеяй, які б прывёў да нечага станоўчага?» - рытарычна спытаў Вашчыкоўскі.

Як паведамлялася, кіраўнік МЗС ФРГ Штайнмаер у інтэрв'ю штотыднёвіку Bild раскрытыкаваў вучэнні NATO і партнёраў Аnakonda-2016, якія прайшлі 7-17 чэрвеня ў Польшчы, прызнаўшы іх выклікам Расеі. Ён назваў «фатальнай памылкай» намер засяродзіць усю ўвагу на вайсковых аспектах і шукаць выратавання ў палітыцы запалохвання Расеі.

Пасля Штайнмаер заявіў, што СМІ «вельмі спрасцілі» яго словы пра памылковасць палітыкі «бразгання зброяй» у дачыненні да Расеі. Ён падкрэсліў, што меў на ўвазе неабходнасць спалучэння палітыкі адпужвання і вядзення дыялогу з РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках