У прадпрыемстваў няма грошай на аплату электрычнасці
7- 21.06.2016, 16:05
- 13,001
Запазычанасць прадпрыемстваў у аплаце за электраэнэргію павялічылася з пачатку года на 63%.
За студзень-травень запазычанасць прадпрыемстваў за электрычную і цеплавую энэргію павялічылася на 3,1 трыльёнаў рублёў і дасягнула 8 трыльёнаў на 1 чэрвеня, паведамілі ў дзяржаўным вытворчым аб'яднанні "Белэнэрга".
Спецыялісты вытворчага аб'яднання падчас адказу на пытанні адзначылі, што тэндэнцыя росту неаплаты за энэргарэсурсы стала назірацца яшчэ ў 2015 годзе, паведамляе БелаПАН.
"Узровень аплаты спажыўцамі адпушчанай ім энэргіі знізіўся да 95 адсоткаў, запазычанасць 2015 года павялічылася ў 3,6 разы і на 1 студзеня 2016 года складала 4,92 трлн рублёў", - канстатавалі спецыялісты "Белэнэрга". Характарызуючы існую сітуацыю з аплатай спажыўцоў за адпушчаныя энэргарэсурсы, спецыялісты вытворчага аб'яднання канстатавалі, што ў 2016 годзе рост запазычанасцяў за адпушчаную спажыўцам электрычную і цеплавую энэргію прыкметна паскорыўся.
"За студзень-травень 2016 года ўзровень платы за энэргію агулам у рэспубліцы склаў 91,8%. З пачатку гэтага года спажыўцы недаплацілі 3,12 трлн рублёў, такім чынам, запазычанасць за энэргію павялічылася на 63% і паводле стану на 1 чэрвеня 2016 года дасягнула за 8 трыльёнаў рублёў", - паведамілі ў "Белэнэрга". Там адзначылі, што найбольшыя сумы запазычанасці за спажытую энэргію склаліся ў арганізацыях Мінпрама (2,84 трлн рублёў), канцэрна "Беллеспаперапрам" (0,69 трлн рублёў), Мінбудархітэктуры (0,39 трлн рублёў) і канцэрна "Беллегпрам" (0,25 трлн рублёў).
"Самае буйное прадпрыемства-неплацельшчык на сёння - гэта ААТ "БМЗ"- кіроўная кампанія холдынгу "БМК". Далей ідуць ААТ "Светлагорскі ЦКК", ААТ "Менскі аўтамабільны завод", ААТ "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік", ААТ "Менскі падшыпнікавы завод", - распавялі спецыялісты "Белэнэрга".
Акрамя таго, у ліку завінавачаных такія прадпрыемствы, як ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Гомельскі ЗЛіН", ААТ "Пінскае ВГА "Палессе", ААТ "Камволь", ААТ "Барысаўскі мясакамбінат", а таксама буйныя шклозаводы краіны.
"Прадаўжаецца рост запазычанасці за энэргію і ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці. Узровень аплаты гэтымі арганізацыямі за пяць месяцаў гэтага года агулам у рэспубліцы склаў 90,1%, недаплачана 0,99 трлн рублёў. У параўнанні з сумай на пачатак 2016 года запазычанасць камунальных арганізацый павялічылася на 44% і паводле стану на 1 чэрвеня 2016 года дасягнула 3,18 трлн рублёў", - растлумачылі спецыялісты "Белэнэрга". Асноўная частка гэтай сумы, удакладнілі ў вытворчым аб'яднанні, прыпадае на абавязанні сельскагаспадарчых арганізацый (2,43 трлн рублёў).