13 студзеня 2026, aўторак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BBC апублікавала важную інфармацыю для адпачывальнікаў у Турцыі і на Кіпры

4
BBC апублікавала важную інфармацыю для адпачывальнікаў у Турцыі і на Кіпры
Фота: Getty Images

Папуляцыя атрутнай рыбы-крылаткі распаўсюджваецца ва ўсходняй частцы Міжземнага мора і падбіраецца да Турцыі і Кіпру.

Акрамя мясцовай марской фауны яна небяспечная і для чалавека, папярэджваюць экспэрты.

Як паведамілі BBC у Міжнародным саюзе аховы прыроды, атрутная рыба нядаўна была ўпершыню заўважаная ля берагоў Турцыі. «Гэта даводзіць, што рыба распаўсюджваецца і гэта з'яўляецца падставай для заклапочанасці», - сказала ў гутарцы з агенцтвам Асашыэйтэдпрэс прадстаўніца саюза Марыя дэль Мар Атэла.

На думку экспэртаў, распаўсюджванне крылаткі можа зрабіць моцнае негатыўнае ўздзеянне на марскую экасістэму рэгіёну і на мясцовую эканоміку, важнай часткай якой з'яўляецца рыбны промысел.

Натуральным арэалам пражывання рыбы-крылаткі з'яўляецца Карыбскі басейн. Назіранне за ростам яе папуляцыі вядзецца з канца 1990-х гадоў. У групы назірання за крылаткай ёсць адмысловы сайт.

Укол джала рыбы-крылаткі можа быць балючым і нават смяротным для чалавека. Нават акулы ў масе сваёй імкнуцца пазбягаць крылатак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках