13 студзеня 2026, aўторак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты: Расейскія санкцыі супраць Турцыі нельга назваць паспяховымі

3
Экспэрты: Расейскія санкцыі супраць Турцыі нельга назваць паспяховымі

Увядзенне Расеяй санкцый і абмежаванняў на пастаўку турэцкіх гародніны і садавіны наўрад ці дасягнулі сваіх "выхаваўчых" мэтаў.

Гэта адзначаецца ў дакладзе "Аператыўны маніторынг эканамічнай сітуацыі ў Расеі. Тэндэнцыі і выклікі сацыяльна-эканамічнага развіцця", падрыхтаваным Расейскай акадэміяй народнай гаспадаркі і дзяржаўнага кіравання (РАНГіДК), Усерасейскай акадэміяй замежнага гандлю (УАЗГ) і інстытутам Гайдара.

Аўтары дакладу, як паведамляе RNS, сумняюцца ў эфектыўнасці санкцый, уведзеных супраць Турцыі ці іншых краін, паведамляе newsru.com.

Праз дэвальвацыю рубля ў Расеі значна падаражэла імпартная прадукцыя, а расейцы моцна скарацілі попыт. Гэта паставіла ў неспрыяльныя ўмовы ўсіх імпарцёраў і абмежавала эфект ад санкцый. У нявыгадным становішчы апынуліся ўсе гандлёвыя партнёры Расеі.

У Турцыі ж ад эмбарга больш за ўсё пацярпелі вытворцы агуркоў, якія не змаглі перанакіраваць сваю прадукцыю ў іншыя краіны. А вось вытворцы памідораў і іншай агародніны, на думку акадэміі, пераарыентаваліся на іншыя рынкі, напрыклад на Беларусь і Азербайджан.

З іншага боку, гародніна, якую Расея ўвозіць з іншых краін, больш дарагая, чым турэцкая прадукцыя. Асабліва прыкметны эфект ад эмбарга ў зімовыя месяцы, калі прапанова ўласнай прадукцыі ў Расеі абмежаваная.

"Працяг і пашырэнне гэтага эмбарга ўжо наўрад ці сур'ёзна адаб'ецца на расейскім рынку праз нязначныя аб'ёмы паставак турэцкай прадукцыі", - падкрэсліваецца ў дакуменце.

Усяго ў Расеі за год вырошчваецца блізу 117 кілаграмаў гародніны на аднаго чалавека, а спажываецца дзесьці 126 кілаграмаў гародніны на чалавека. Пастанову аб увядзенні эмбарга на пастаўкі шэрагу турэцкіх тавараў у Расею ўрад прыняў у канцы мінулага года пасля інцыдэнту з расейскім самалётам Су-24, збітым турэцкім бокам.

Цягам 2016 года Расея прадаўжала абмяжоўваць увоз гародніны з Турцыі нібыта праз фіта-санітарныя прычыны. Такім чынам, быў абмежаваны ўвоз перцу, гранатаў, баклажанаў, кабачкоў і гарбузоў, якія не патрапілі пад эмбарга.

Сярод тых, хто ўсё ж такі выйграў ад санкцый, выявілася Беларусь, якая, нягледзячы на непадабенства кліматычных умоў, нарасціла ў Расею пастаўкі шматлікіх цеплалюбівых культур, уключаючы чарэшню, ківі і трускалкі. Паралельна краіна павялічыла імпарт іншай гародніны і садавіны, што, хутчэй за ўсё, сведчыць аб рээкспарце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках