13 студзеня 2026, aўторак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь павялічыла экспарт баклажанаў у 4 разы

16
Беларусь павялічыла экспарт баклажанаў у 4 разы

Эканамісты здзівіліся, як Беларусі ўдалося павялічыць экспарт баклажанаў у Расею ў 4 разы.

Беларусь у 2013-2015 гадах у разы павялічыла пастаўкі баклажанаў у Расею, хоць унутраная вытворчасць і ўзровень спажывання баклажанаў у самой Беларусі заставаўся прыкладна на тым жа ўзроўні, гаворыцца ў дакладзе РАНГіДС, Інстытута Гайдара і Усерасейскай акадэміі замежнага гандлю (УАЗГ), паведамляе РІА «Новости».

- Пазіцыі Турцыі на расейскім рынку замяшчаюць новыя экспарцёры. Напрыклад, асноўным экспарцёрам баклажанаў стала Беларусь - краіна з падобнымі да Расеі прыроднымі варункамі, якія ёй неяк «атрымалася» адаптаваць для вырошчвання цеплалюбівых раслін. З 2013 да 2015 год Беларусь нарасціла экспарт баклажанаў у Расею больш чым у чатыры разы, - гаворыцца ў дакуменце.

Так, калі ў 2013 годзе імпарт з Турцыі амаль удвая перасягаў пастаўкі з Беларусі ў РФ, то ў 2015 годзе з Беларусі завозілася ўжо ўдвая больш, чым з Турцыі.

- Аднак Беларусь не радзіма баклажанаў. Паводле звестак Белстата, Беларусь падвоіла іх імпарт у 2015 годзе ў параўнанні з 2014 годам. Вытворчасць агародніны ў Беларусі знаходзіцца прыкладна на тым жа ўзроўні, што і раней, а спажыванне вырасла нязначна, што сведчыць пра магчымы схаваны рээкспарт прадукцыі, - дадаюць аўтары.

У той жа час у даследаванні паказваецца, што супастаўленне статыстыкі гандлёвых аперацый паказвае наяўнасць праблемы ў статыстычным уліку. Так, калі паводле расейскай статыстыкі ў 2015 годзе ў РФ з Беларусі ўвезена толькі 9 тысяч тон баклажанаў, то паводле статыстыкі Белстата - 14 тысяч тон. Існуюць і разыходжанні з еўрапейскай статыстыкай.

- Еўрастат даў справаздачу, што з ЕЗ у Беларусь у 2014 годзе пастаўлена 6,7 тысячы тон, а ў 2015 годзе - было 15,1 тысячы тон, тады як Белстат «убачыў» толькі 2,1 тысячы тон з іх. Аб'ёмы паставак з ЕЗ у Беларусь адпавядаюць аб'ёмам паставак з Беларусі ў Расею. У сувязі з гэтым паўстае пытанне аб праўдзівасці суправаджальных дакументаў грузаў і саміх таварных плыняў, - адзначаецца ў дакладзе.

Знайсці сляды баклажанаў ў Беларусі, напраўду, не так проста, хоць яны ёсць. Напрыклад, невялікімі партыямі вырошчваюць у Гомелі.

- Ну, мы гэта робім у халодных цяпліцах, колькі паспела паспець да верасня - столькі збіраем. Гэтыя аб'ёмы наўрад ці можна назваць істотнымі, - распавялі на камбінаце «Усход». І пацвердзілі, што культура камерцыйна цікавая.

Прыкладна гэтак жа адказалі на агракамбінаце «Ждановічы»: баклажан у нас для асартыменту, асноўная культура - тамат.

- Мы з беларускімі баклажанамі не працуем, - распавёў кіраўнік кампаніі-імпарцёра садавіны і гародніны. – Асноўная плынь, што цяпер будзе прадстаўленая на рынку, - з Украіны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках