13 студзеня 2026, aўторак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька звярнуўся ў Камітэт правоў чалавека ААН

6
Анатоль Лябедзька звярнуўся ў Камітэт правоў чалавека ААН
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА

Лідар АГП накіраваў пазоў у ААН супраць абмежавання ягоных правоў на выказванне меркавання і на мірныя сходы.

20 чэрвеня старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН правоў чалавека, пералічваючы факты сістэматычнага пераследу за распаўсюд інфармацыі і ўдзел у масавых акцыях, паведамляе gomelspring.org.

Ён просіць прызнаць парушэнне правоў на выказванне меркавання і на мірныя сходы, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Толькі за апошнія некалькі месяцаў раённыя суды Менска некалькі разоў прыцягвалі палітыка да вялікіх грашовых штрафаў за распаўсюд інфармацыі і ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях. Агульная сума штрафаў ужо склала амаль 30 мільёнаў.

12 красавіка суддзя суда Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя Шабуня выпісала яму максімальны штраф 50 базавых адзінак (10,5 млн.) За тое, што Лябедзька ў Дзень Волі 25 сакавіка «браў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні».

Ейная каляжанка з суда Савецкага раёна Марына Фёдарава 2 траўня выпісала штраф на 40 базавых адзінак (8,4 млн) за тое, што палітык «распаўсюджваў улёткі, змест якіх заклікаў грамадзян узяць удзел у мітынгу 25 сакавіка».

6 траўня суддзя Заводскага раёна Алена Някрасава не «даравала» лідару АГП, выпісаўшы яму максімальны штраф на 50 базавых адзінак (10,5 млн рублёў) за тое, што ён «узяў актыўны ўдзел у выказванні пратэсту шляхам распаўсюджвання ўлётак, змест якіх накіраваны супраць урада Беларусі».

Анатоль Лябедзька абскардзіў у Менскім гарадскім судзе ўсе штрафы, аднак вышэйшы суд падтрымаў прысуды раённых суддзяў, тым самым абмежаваўшы ягонае права на выказванне меркавання і на мірныя сходы.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае лідару АГП у падрыхтоўцы індывідуальнай скаргі ў КПЧ ААН адзначае, што менавіта на суддзях кожны раз ляжыць абавязак давесці, для дасягнення якіх мэт яны абмяжоўваюць правы.

У кейсах Лябедзькі гэтыя патрабаванні не выкананыя. Практыка і юрыспрудэнцыя Камітэта правоў чалавека ў такіх выпадках заўсёды канстатуе парушэнні правоў грамадзян.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках