Букмекеры назвалі фаварытаў турніру перад стартам плэй-оф
4- 25.06.2016, 11:40
- 4,234
Букмекеры ўважаюць каманды Францыі ды Нямеччыны за галоўных фаварытаў чэмпіянату Еўропы 2016 года.
Такі прагноз перад стартам плэй-оф зрабіла аўтарытэтная кантора William Hill.
Шанцы каманды Нямеччыны ці Францыі перамагчы ў Еўра-2016 ацэньваюцца аднолькавым каэфіцыентам - 5,0. Крыху большы можна здабыць, калі ў кантынентальным першынстве пераможа Бэльгія - каэфіцыент складае 6.5.
Менш за ўсё шанцаў стаць уладальнікам самай прэстыжнай еўрапейскай узнагароды ў каманд Славакіі і Паўночнай Ірландыі.