У Данбасе загінуў саліст Парыжскай оперы Васіль Сліпак
14- 29.06.2016, 12:44
- 8,522
Украінскі оперны спявак з сусветным імем ваяваў у складзе 7-га асобнага батальёна ДУК «Правы сектар».
Пра гэта ў Twitter напісаў сталы прадстаўнік Украіны пры Радзе Еўропы Дзмітрый Кулеба, паведамляе charter97.org.
«Васіль Сліпак, украінскі оперны спявак, які сышоў з французскага опернага тэатра, каб змагацца за Украіну, быў забіты на ўсходзе Украіны...», - напісаў ён.

Журналіст Юрый Бутусаў у Facebook удакладніў, што Сліпак загінуў у раёне Данецка.
«Ён абраў сабе псеўданім «Міф» - гэта скарочана ад Мефістофель з оперы «Фаўст». Ён не быў прафесійным жаўнерам, ён быў спеваком... Васіль Сліпак загінуў як жаўнерам. Пра яго будуць пісаць кнігі, называць вуліцы, праводзіць канцэрты і распавядаць у школах і кансерваторыях...», - напісаў Бутусаў.
Васіль Сліпак нарадзіўся ў Львоўскай вобласці. Выхаванец Львоўскай харавой капэлы «Дударык», у 1997 годзе скончыў Львоўскую музычную акадэмію імя Лысенкі. Пасля сканчэння навучання яго запрасілі ў Парыжскую оперу «Опера Бастылія».
Праз 19 гадоў працы ў Францыі ён вярнуўся ва Украіну і адправіўся на Данбас. Ён ваяваў у складзе 7-га асобнага батальёна ДУК «Правы сектар».